Вы тут

Якім для беларускіх спартсменаў стаў першы тыдзень Гульняў БРІКС


Фота Мінспорту

Самба. Карына Шут стала чэмпіёнкай у катэгорыі да 80 кг, Даніэла Ждан — у катэгорыі да 65 кг. Уладзіслаў Бурдзь (да 58 кг) і Анфіса Капаева (да 50 кг), Уладзіслаў Мардусевіч (да 71 кг) заваявалі сярэбраныя медалі Гульняў БРІКС. Алена Купава (да 54 кг), Данііл Патачыц (да 88 кг), Дзмітрый Хахлоў (звыш 98 кг), Таццяна Мацко (да 59 кг) — бронзавыя медалі.

Сінхроннае плаванне. Васіліна Хандошка — пераможца спаборніцтваў у адвольнай праграме сярод салістак. Таксама яна стала сярэбраным прызёрам у тэхнічнай праграме. Анастасія Дабравольская і Аляксандра Мірончык заваявалі сярэбраныя медалі ў тэхнічнай праграме сярод дуэтаў. Іх поспех у адвольнай праграме паўтарылі Маргарыта Кірылюк і Валерыя Валасач. У выступленні акрабатычных груп Ганна Каўцун, Маргарыта Кірылюк, Ксенія Куляшова, Яна Кудзіна, Анастасія Дабравольская, Яна Трацэўская, Ксенія Лебедзева і Валерыя Валасач занялі другое месца. Апошнім відам праграмы ў сінхраністак сталі групавыя спаборніцтвы ў адвольнай праграме. Каманда Беларусі, за якую выступалі Вера Буцэль, Ганна Каўцун, Маргарыта Кірылюк, Ксенія Куляшова, Яна Кудзіна, Анастасія Дабравольская, Яна Трацэўская і Аляксандра Мірончык, заняла трэцяе месца.

Лёгкая атлетыка. Сваё выступленне на Гульнях БРІКС нашы лёгкаатлеты скончылі, маючы ў сваім актыве 30 медалёў. Чэмпіёнамі спаборніцтваў сталі бегуны Дзмітрый Савін (800 м) і Эльвіра Грабарэнка (100 м з бар’ерамі), Алена Дубіцкая (штурханне ядра) і Анастасія Маслова (кіданне молата), Таццяна Халадовіч (кіданне кап’я). Другія месцы ў сваіх відах занялі Дзмітрый Іваненка (3000 м з перашкодамі), Максім Андралайць (дзесяцібор’е), Лізавета Валуева (скачкі ў вышыню), Аляксей Каткавец (кіданне кап’я), Алена Собалева (кіданне молата). Эстафетныя каманды 4×400 таксама стала пераможцамі. У жаночую каманду ўвайшлі Аляксандра Хільмановіч, Крысціна Мулярчык, Кацярына Жываева і Ганна Міхайлава, мужчынскую чацвёрку склалі Марк Пацей, Міхаіл Міхноўскі, Ігар Зубко і Раман Валадзькін. На трэцюю прыступку п’едэстала ўзняліся Мацей Волкаў (скачкі з шастом), Уладзіслаў Пучко (кіданне дыска) і Святлана Парахонька (100 м з бар’ерамі).

Акадэмічнае веславанне. Беларускія спартсмены заваявалі 15 медалёў Гульняў БРІКС. У мужчынскім заездзе чацвёрак парных найлепшым стаў беларускі экіпаж, які склалі Мікалай Шарлап, Павел Сіненка, Міхаіл Іванчыкаў і Дзяніс Кучароў. У аналагічным выглядзе праграмы ў жанчын беларускі Вікторыя Васільева, Анастасія Іўлева, Віялета Каратыш і Алена Фурман сталі сярэбранымі прызёрамі. Мужчынская васьмёрка — Аляксей Бандзюк, Сяргей Валадзько, Дзмітрый Выберанец, Дзяніс Клімята, Антон Купалаў, Арцём Лапуцін, Уладзіслаў Лакун, Дзмітрый Фурман і рулявая Паліна Кацэвіч — чэмпіёны Гульняў краін БРІКС. У гэтай жа дысцыпліне ў жанчын Дар’я Новікава, Вераніка Анацка, Паліна Залатарова, Алена Піміненкава, Крысціна Мотуз, Валерыя Шэндэль, Валерыя Маркоўская і Таццяна Ганчарова разам з рулявым Данілам Гайцюкевічам паказалі другі вынік. У заездах двоек парных сярэбраныя медалі выйгралі Павел Сіненка і Міхаіл Іванчыкаў, Андрэй Федарэнка і Мікіта Карнееў (лёгкая вага), а таксама Алена Фурман і Віялета Каратыш. У фінале двоек парных лёгкай вагі нашы Таццяна Ганчарова і Крысціна Мотуз фінішавалі трэцімі. У заездзе жаночых адзіночак у лёгкай вазе роўных не было Алене Фурман. У мужчын у гэтай праграме лідарам стаў Мікіта Карнееў.

Каратэ. Не засталіся без медалёў Гульняў БРІКС і беларускія каратысты. Сярэбранымі прызёрамі турніру сталі Мікіта Кірыевіч (да 84 кг) і Іван Кудзінаў (звыш 84 кг). У катэгорыі звыш 84 кг бронзавым прызёрам стаў яшчэ адзін беларус Аляксей Водчыц.

Бадмінтон. Беларускія бадмінтаністы завяршылі выступленні на Спартыўных гульнях краін БРІКС.У жаночым адзіночным разрадзе на трэцяй пазіцыі размясцілася Сафія Яноўская. У мужчынскім парным разрадзе нашы Міхаіл Макараў і Глеб Швыдкоў выйгралі групу «С», атрымаўшы перамогі над прадстаўнікамі Афганістана, Малі і Сірыі. У чвэрцьфінале беларусы апярэдзілі сапернікаў з Бразіліі, але ў наступным крузе прайгралі расіянам і таксама атрымалі бронзу.

Цяжкая атлетыка. Дар’я Навумава — чэмпіёнка ў катэгорыі да 81 кг, Аліна Шчапнава — да 59 кг. У катэгорыі звыш 81 кг Дар’я Хэйдэр заваявала сярэбраны медаль, такі ж медаль у катэгорыі да 89 кг заваяваў і Юліян Курловіч. Роберт Куроўскі (звыш 102 кг) і Вадзім Ліхарад (да 73 кг) заваявалі бронзавыя медалі.

Спартыўная гімнастыка. Беларускія гімнасты Ягор Шарамкоў і Кіра Магарэвіч заваявалі чарговыя медалі Спартыўных гульняў краін БРІКС. Ягор Шарамкоў паказаў трэці вынік у апорным скачку (14,216 бала). Раней Шарамкоў заваяваў золата ў вольных практыкаваннях і стаў трэцім у мнагаборстве. Кіра Магарэвіч заняла трэцяе месца ў практыкаванні на бервяне і мнагаборстве. Таксама бронзавымі прызёрамі Гульняў сталі Яраслаў Крутаў (вольныя) і Алена Цітавец (рознавысокія брусы).
 

Валерыя СЦЯЦКО

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Як гэта — быць сучасным ратавальнікам?

Як гэта — быць сучасным ратавальнікам?

Карэспандэнт «Звязды» паглыбіўся ў прафесію.

Эканоміка

Першыя —  найлепшыя!

Першыя — найлепшыя!

Віцебшчына ўвайшла ў актыўную фазу ўборкі па ўсіх культурах. 

Грамадства

Тое,  што вырасцілі самі

Тое, што вырасцілі самі

За шэсць месяцаў гэтага года нарыхтоўшчыкі Белкаапсаюза выплацілі насельніцтву 146 мільёнаў рублёў.