Вы тут

Сергяенка: Неабходна пашыраць міжнароднае ўзаемадзеянне Парламенцкага сходу


Неабходна пашыраць міжнароднае ўзаемадзеянне Парламенцкага сходу, заявіў першы намеснік старшыні Парламенцкага сходу Саюза Беларусі і Расіі, старшыня Палаты прадстаўнікоў Ігар Сергяенка на пасяджэнні 66-й сесіі Парламенцкага сходу Саюза Беларусі і Расіі ў Мінску, перадае БелТА.


«Што да знешняга контуру, то агульнай мэтай павінна стаць пашырэнне міжнароднага ўзаемадзеяння Парламенцкага сходу. Наш голас павінен гучаць у Міжпарламенцкім саюзе. Неабходна наладзіць цеснае супрацоўніцтва і з такімі аўтарытэтнымі арганізацыямі, як Міжпарламенцкая асамблея АСЕАН, Панафрыканскі парламент і Парламент краін Лацінскай Амерыкі і Карыбскага басейна. Сёння гэта надзвычай актуальна з пункту гледжання ўмацавання міжнародных пазіцый Саюзнай дзяржавы, прасоўвання яе інтарэсаў, асабліва ў святле працэсаў фарміравання шматпалярнага свету», — сказаў Ігар Сергяенка.

Паводле яго слоў, дзейнасць Парламенцкага Сходу ва ўсіх сферах павінна ажыццяўляцца ў цесным кантакце з Пастаянным камітэтам Саюзнай дзяржавы, міністэрствамі і ведамствамі Беларусі і Расіі, камісіямі і камітэтамі палат Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь і Федэральнага сходу Расійскай Федэрацыі. «Любыя вартыя ўвагі ініцыятывы павінны ўлічвацца», — адзначыў Ігар Сергяенка.

Пасяджэнне 66-й сесіі Парламенцкага сходу Саюза Беларусі і Расіі праходзіць сёння ў Мінску. У парадку дня пасяджэння — разгляд праекта Дэкрэта Вышэйшага Дзяржаўнага Савета Саюзнай дзяржавы «Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у Дэкрэт Вышэйшага Дзяржаўнага Савета Саюзнай дзяржавы «Аб бюджэце Саюзнай дзяржавы на 2023 год» і зацвярджэнне справаздачы Савета Міністраў Саюзнай дзяржавы аб выкананні бюджэту Саюзнай дзяржавы за 2023 год.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Культура

Сусвет пад крыламі наміткі

Сусвет пад крыламі наміткі

Гутарка з мастацтвазнаўцам Марыяй Віннікавай.

Грамадства

Стыхія нарабіла бяды

Стыхія нарабіла бяды

Энергетыкі працягваюць аднаўленчыя работы пасля разгулу стыхіі ў 1,2 тысячы населеных пунктаў.

Адукацыя

Прыёмная кампанія: фініш блізка

Прыёмная кампанія: фініш блізка

17 ліпеня — апошні дзень, калі ў абітурыентаў прымаюць дакументы на бюджэтную форму навучання.  

Тэатр

Барыс Цяцёркін: Я аднолькава ўлюбёны і ў тэатр, і ў кіно

Барыс Цяцёркін: Я аднолькава ўлюбёны і ў тэатр, і ў кіно

Артыст Купалаўскага тэатра —  пра дзяцінства, шлях да сцэны і вывучэнне беларускай мовы.