Вы тут

Жыхарка Баранавічаў падрабіла пасведчанне інваліда і прасіла з ім міласціну


У Баранавічах 28-гадовая жанчына падрабіла пасведчанне інваліда і прасіла з ім міласціну, паведамляе БелТА са спасылкай на афіцыйнага прадстаўніка ўпраўлення Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз па Брэсцкай вобласці Таццяну Котак.


Фота: Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз па Брэсцкай вобласці

У міліцыю звярнулася мясцовая жыхарка. Паводле яе слоў, каля гандлёвага цэнтра яна ўбачыла жанчыну, якая просіць міласціну, у інваліднай калясцы. Гараджанка падышла да яе і папрасіла паказаць дакументы, якія даказваюць інваліднасць, аднак суразмоўніца адрэагавала з негатывам.

Праваахоўнікі разабраліся ў сітуацыі. Высветлілася, што 28-гадовая жанчына з дапамогай пасведчання інваліда другой групы вырашыла падзарабіць. Дакумент узяла ў знаёмага і змяніла ў ім дадзеныя.

Пасведчанне для даследавання накіравалі на экспертызу. «Згодна з заключэннем эксперта Баранавіцкага міжраённага аддзела ДКСЭ бланк пасведчання інваліда выраблены не прадпрыемствам, якое ажыццяўляе вытворчасць прадукцыі гэтага віду, гэта значыць з’яўляецца падробленым. Усе выявы на пасведчанні выкананы з дапамогай прынтара. Эксперту ўдалося ўстанавіць першапачатковы змест запісаў, якія ёсць на адным баку дакумента», — расказала Таццяна Котак. Яна нагадала, што за выраб, выкарыстанне або збыт падробленых дакументаў, пячатак і штампаў заканадаўствам прадугледжана крымінальная адказнасць.

Выбар рэдакцыі

Культура

Сусвет пад крыламі наміткі

Сусвет пад крыламі наміткі

Гутарка з мастацтвазнаўцам Марыяй Віннікавай.

Грамадства

Дадатак для падаткаў

Дадатак для падаткаў

Ключавыя навацыі звязаны з лічбавай сферай.