Вы тут

Беларускія весляры перамаглі на Гульнях БРІКС у чацвёрцы парнай


Першае беларускае золата ў чацвёрты дзень спаборніцтваў Гульняў БРІКС заваявалі прадстаўнікі акадэмічнага веславання, паведамляе БелТА.


Фота БелТА

Нядзельную праграму фіналаў на вяслярным канале адкрыў вырашальны заезд мужчынскіх чацвёрак парных. Лепшы вынік на дыстанцыі ў два кіламетры (6 мін. 0,50 сек.) паказаў беларускі квартэт, які склалі Мікалай Шарлап, Павел Сіненка, Міхаіл Іванчыкаў і Дзяніс Кучараў. На паўтары секунды нашы хлопцы апярэдзілі спартсменаў з Расіі, тройку прызёраў замкнула чацвёрка Узбекістана.

Гэта золата Гульняў БРІКС стала для беларускай каманды па акадэмічным веславанні трэцім пасля індывідуальных перамог Мікіты Карнеева і Алены Фурман. Далей медалі ў чацвёрцы парнай разыграюць жанчыны, а завершыцца турнір весляроў фіналамі васьмёрак.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Праўда і міфы аб паўфабрыкатах

Праўда і міфы аб паўфабрыкатах

У Год якасці мы задалі навукоўцам нязручныя пытанні аб тым, што «ўнутры» магазіннай пельмешкі або катлеткі.