Вы тут

90 год Саюзу пісьменнікаў Беларусі


У СПБ прыйшло віншаванне з 90-годдзем стварэння ў Беларусі пісьменніцкай арганізацыі ад калмыцкай паэтэсы, празаіка, літаратуразнаўца, доктара філалагічныз навук Рымы Ханінавай. 


 

Фота з адкрытых крыніц

«Паважаныя калегі-сябры! Рада павіншаваць са знамянальнай датай у гісторыі краіны — 90-годдзем Саюза пісьменнікаў Беларусі, — піша Рыма Міхайлаўна. — Слаўны шлях пісьменнікаў Беларусі з дня правядзення 8-14 чэрвеня 1934 года Першага з’езда Саюза савецкіх пісьменнікаў БССР адзначаны вялікім укладам у літаратуру і мастацтва СССР, стварэннем класічнай савецкай беларускай літаратуры і развіццём сучаснага беларускага пісьменства ў кантэксце расійскай і сусветнай літаратуры. 

Творчасць Францыска Скарыны, Янкі Купалы, Якуба Коласа, Максіма Багдановіча, Петруся Броўкі, Васіля Быкава, Алеся Адамовіча і іншых беларускіх славеснікаў вядомае на ўсёй постсавецкай і су ветнай прасторы, у тым ліку і ў перакладах на калмыцкую мову. 

Дружба народаў Беларусі і Расіі, замацаваная агульнай гісторыяй і культурай, вытрымала выпрабаванне часам, атрымала новы імпульс на мяжы стагоддзяў, сцвярджаючы агульначалавечыя каштоўнасці, імкненне да міру і дабрабыту братэрскіх краін. 

Ад імя сям’і Міхаіла Ванькаевіча Хонінава — Мішы Чорнага, легендарнага камандзіра роты Магілёўскага партызанскага злучэння ў гады Вялікай Айчыннай вайны, калмыцкага пісьменніка, які лічыў Беларусь сваёй другой радзімай-маці, які апяваў яе як удзячны сын у сваёй творчасці — у прозе, паэзіі, драматургіі, наведваў гэтую блаславёную зямлю ў святы і будзённыя дні, які перакладаў творы беларускіх сяброў на калмыцкую мову, віншую ўсіх, пісьменнікаў і чытачоў, з урачыстасцямі з нагоды выдатнага юбілея. 

Ад імя Калмыцкага рэгіянальнага аддзялення Саюза пісьменнікаў Расіі віншую калег з юбілеем. 

Ганаруся тым, што прынята ў Саюз пісьменнікаў Беларусі, гэта гонар для мяне асабіста і для маёй сям’і, для нашай пісьменніцкай дынастыі, гэта гістарычная і асабістая памяць, звязаная з біяграфіяй і мастацкай спадчынай Міхаіла Ванькаевіча Хонінава...»

Рыма Ханінава ў апошнія гады наведвала Беларусь, удзельнічала ў Міжнародным сімпозіўме літаратараў «Пісьменнік і час» у 2017 годзе. Намаганнямі дачкі партызана ў Беразіно ўсталявана мемарыяльная дошка на вуліцы, якая носіць імя ганаровага грамадзяніна Беразіно калмыцкага пісьменніка і беларускага партызана Міхаіла Хонінава (1919 — 1981). У Беларусі ў 1970 годзе выйшла на беларускай мове кніга паэзіі калмыцкага творцы — «Хвоі і цюльпаны». А ў 1977-м — зборнік вершаў М. Хонінава ў перакладах паэта-франтавіка Аляксея Пысіна. Яшчэ ў 1962 годзе ў Элісце (Калмыкія) пабачыла свет кніга выбранай паэзіі Янкі Купалы ў перакладах Міхаіла Ванькаевіча. Калмыцкі паэт — аўтар паэмы пра Хатынь. Ужо ў XXI стагоддзі да перакладаў паэзіі М. Хонінава на беларускую мову спрычыніліся маладыя беларускія паэты Таццяна Сівец, Рагнед Малахоўскі, Адам Шостак. 

У апошнія гады на старонках беларускіх і калмыцкіх медыя з’явілася нямала публікацый пра беларуска-калмыцкія літаратурныя сувязі. Спрыяе развіццю гэтых сяброўскіх стасункаў і перакладчыцкая праца Міхася Пазнякова, які пераўвасобіў на беларускую мову творы вядомага калмыцкага паэта Эрдні Эльдышава. 

Кастусь ХАДЫКА

Выбар рэдакцыі

Эканоміка

Прапанова зніжаецца, а цэны растуць

Прапанова зніжаецца, а цэны растуць

Цяпер на продаж прапаноўваецца менш як 7,5 тысячы кватэр, а раней звыш 10 тысяч

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Стральцам не варта сядзець у выхадныя дома.