Вы тут

Год свайго існавання адзначыў адзіны Музей беларускай маляванкі ў краіне


Год свайго існавання, з мая 2023 года, адзначыў адзіны музей беларускай маляванкі ў краіне. Паглядзець на ўнікальную калекцыю распісаных уручную дываноў можна ў гісторыка-культурным музеі-запаведніку «Заслаўе» ў аднайменным мястэчку побач з Мінскам прыязджаюць аматары мастацтва,экскурсійныя групы гасцей сталіцы.


На экспазіцыі прадстаўлена больш за 250 адзінак маляванак. Калекцыю пачалі збіраць яшчэ ў 1988 годзе, на дадзены момант яна самая вялікая ў Беларусі. Тут ёсць работы вядомых майстроў размаляваных дываноў - Алены Кіш, народнай мастачкі-прымітывісткі з вёскі Леніна Слуцкага раёна, чыя творчасць вядома далёка за межамі Беларусі, і Язэпа Драздовіча, прафесійнага мастака, які знайшоў сябе ў жанры маляванкі па збегу абставін і праславіўся сваімі працамі. Таксама ў музеі сабраны найбольш яркія работы многіх іншых беларускіх мастакоў.

«Маляваныя дываны», яны ж маляванкі, — гэта асаблівы від народнага мастацтва Беларусі. Яго адносяць да так званага наіўнага мастацтва — кірунку прымітывізму. Маляванкі ўяўляюць сабой вялікія (да 2 метраў) карціны-дываны, напісаныя мастакамі-самавукамі на палатне або мешкавіне алеем або клеевымі фарбамі.Маляванкі атрымалі вялікае распаўсюджванне у перыяд з 1920-х па 1960-я гады ў беларускіх вёсках. Іх вешалі на сцены дамоў для ўпрыгожвання, але маляванкі выконвалі часам і ролю абярэга. Паступова гэты від мастацтва пайшоў на спад з-за развіцця фабрычнай вытворчасці дываноў.

ВІктар ДРАЧОЎ

Фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Эканоміка

Сёлетні ўраджай трэба сабраць без страт

Сёлетні ўраджай трэба сабраць без страт

 Убраць з палёў трэба будзе больш за 2 мільёны збожжавых каласавых і зернебабовых культур без кукурузы, грэчкі і проса. 

Грамадства

Дадатак для падаткаў

Дадатак для падаткаў

Ключавыя навацыі звязаны з лічбавай сферай. 

Грамадства

Вікторыя Шумельчык: «Ніколі не глянула б на мужчыну-лайдака»

Вікторыя Шумельчык: «Ніколі не глянула б на мужчыну-лайдака»

Вонкава яна — рамантычная светлавалосая жанчына...