Вы тут

Лукашэнка павіншаваў Сірыла Рамафосу з выбраннем на пасаду Прэзідэнта ПАР


Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Сірыла Рамафосу з выбраннем на пасаду Прэзідэнта Паўднёва-Афрыканскай Рэспублікі. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.


Фота РИА Новости

«Мудрае рашэнне аб аб’яднанні сіл найбуйнейшых палітычных партый Паўднёвай Афрыкі для фарміравання ўрада нацыянальнага адзінства будзе спрыяць згуртаванасці народа краіны перад тварам сучасных глабальных выклікаў, — гаворыцца ў віншаванні. — У Паўднёва-Афрыканскай Рэспублікі ёсць надзейны сябар па Руху недалучэння з Усходняй Еўропы  — Беларусь. Мы таксама прымаем актыўны ўдзел у працэсе пашырэння інтэграцыйнага аб’яднання БРІКС».

Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што ўзаемадапаўняльнасць эканомік Беларусі і ПАР з’яўляецца важным фактарам для рэалізацыі патэнцыяльна паспяховых праектаў у сферах забеспячэння харчовай і энергетычнай бяспекі, трансферу тэхналогій і стварэння ў Паўднёвай Афрыцы новых прамысловых вытворчасцяў. «Упэўнены ў важнасці абмеркавання канкрэтных тэм беларуска-паўднёваафрыканскага парадку дня падчас нашай асабістай сустрэчы ў Мінску», — адзначыў беларускі лідар.

Аляксандр Лукашэнка пажадаў Сірылу Рамафосе здароўя, даўгалецця і поспехаў.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Праўда і міфы аб паўфабрыкатах

Праўда і міфы аб паўфабрыкатах

У Год якасці мы задалі навукоўцам нязручныя пытанні аб тым, што «ўнутры» магазіннай пельмешкі або катлеткі.