Вы тут

Арандарэвіч выбраны новым старшынёй Беларускага саюза кінематаграфістаў


На 17-м пазачарговым з’ездзе рэспубліканскага грамадскага аб’яднання «Беларускі саюз кінематаграфістаў» 14 чэрвеня выбраны новы старшыня праўлення Яўген Арэндарэвіч. Аб гэтым паведамілі БелТА ў Беларускім саюзе кінематаграфістаў.


Фота БелТА

«У мяне засталося пазітыўнае ўражанне, таму што вельмі шмат людзей прыехалі падтрымаць маю кандыдатуру і прыняць удзел у з’ездзе. Была праяўлена вялікая актыўнасць і ўвага. Вядома, хацелася б у найбліжэйшы час вярнуць беларускае кіно на высокі ўзровень, стварыць максімальныя ўмовы для фарміравання сучаснага кіно, развіваць беларускія тэмы ў кінапраектах, садзейнічаць развіццю ўсёй галіны і стаць магутным памочнікам ідэалагічнага напрамку сваёй краіны», — сказаў Яўген Арэндарэвіч.

«Мы будзем шчыльна ўзаемадзейнічаць з тэлеканаламі над стварэннем яркіх фільмаў і серыялаў аб жыцці беларусаў. Ведаеце, бо нават пры тым, што нашы беларускія артысты ходзяць па вуліцах, іх не ведаюць, няма такой медыйнасці. Таму, апроч усяго іншага, мы будзем працаваць і над гэтым аспектам», — дадаў старшыня Беларускага саюза кінематаграфістаў.

Паводле яго слоў, сярод перспектыўных напрамкаў работы — стварэнне фестывалю беларускага кіно і ўласнай кінаплатформы, дзе будзе прадстаўлены беларускі, расійскі і сусветны кінематограф, узаемадзеянне з Акадэміяй мастацтваў, Саюзам пісьменнікаў Беларусі і ўсімі творчымі аб’яднаннямі нашай краіны, распрацоўка адзінай праграмы развіцця кінагаліны.

«Мы падставім плячо новаму кіраўніку «Беларусьфільма», бо кіно — гэта вялікая каманда, і аднаму вельмі складана спраўляцца з усімі праблемамі. Міністэрству культуры таксама патрэбны надзейны партнёр у дасягненні пастаўленых задач. Наогул, у кінавытворчасці для любога пачынання неабходны правільны, пісьменны персанал кіравання, таму я, маючы вялікі вопыт прадзюсіравання праектаў, буду вельмі старацца прыкласці свае веды і ўменні, каб кіраваць саюзам і аб’ядноўваць каля яго ўсе кінематаграфічныя прафесіі», — падкрэсліў Яўген Арэндарэвіч.

Ён перакананы, што ў саюзе ўжо сабралася вялікая і прафесійная каманда, якая выбрала верны вектар працы. «На мой погляд, менавіта згуртаванасць з’яўляецца галоўным інструментам у развіцці кіно нашай краіны, руху наперад і дасягненні агульнага поспеху», — падсумаваў Яўген Арэндарэвіч.

Выбар рэдакцыі

Культура

Сусвет пад крыламі наміткі

Сусвет пад крыламі наміткі

Гутарка з мастацтвазнаўцам Марыяй Віннікавай.

Грамадства

Стыхія нарабіла бяды

Стыхія нарабіла бяды

Энергетыкі працягваюць аднаўленчыя работы пасля разгулу стыхіі ў 1,2 тысячы населеных пунктаў.

Адукацыя

Прыёмная кампанія: фініш блізка

Прыёмная кампанія: фініш блізка

17 ліпеня — апошні дзень, калі ў абітурыентаў прымаюць дакументы на бюджэтную форму навучання.  

Тэатр

Барыс Цяцёркін: Я аднолькава ўлюбёны і ў тэатр, і ў кіно

Барыс Цяцёркін: Я аднолькава ўлюбёны і ў тэатр, і ў кіно

Артыст Купалаўскага тэатра —  пра дзяцінства, шлях да сцэны і вывучэнне беларускай мовы.