Вы тут

У правінцыі Цзянсу стартаваў фестываль ракаў


У павеце Сюі, што ў правінцыі Цзянсу (Усходні Кітай), вядомым як «кітайская сталіца ракаў», стартаваў штогадовы фестываль рачных ракаў, перадае «Сіньхуа».


Гэтае гастранамічнае свята, якое працягнецца да канца жніўня, уключае ў сябе розныя мерапрыемствы, накіраваныя на папулярызацыю спажывання ў сферы кулінарыі. «Ракі — далікатэс без якога не абыходзіцца ніводнае лета, і я прыехаў сюды спецыяльна, каб атрымаць асалоду ад іх аўтэнтычнага смаку», — адзначыў турыст Хуан Фэн.

Гэты павет — вядомы ў Кітаі цэнтр ракаводства. У развядзенні гэтага віду членістаногіх задзейнічана больш за 200 тысяч чалавек. За адзін летні фестываль больш за 10 тысяч гурманаў могуць спакойна з’есці некалькі дзясяткаў тон ракаў.

Паводле справаздачы аб даследаванні развіцця ракавай прамысловасці ў Сюі, штогадовыя магутнасці па перапрацоўцы ракаў у павеце перавышаюць 40 тысяч тон. У мінулым годзе агульны аб’ём вытворчасці ракаў у вартасным выражэнні тут дасягнуў 30,6 мільрдаў юаняў (каля 4,2 млрд. долараў).

Гэта адзін з самых папулярных мясцовых дэлікатэсаў, і ўсё большая колькасць фуд- і трэвэл-блогераў, прачытаўшы водгукі аб Сюі ў інтэрнэце, спецыяльна прыязджаюць сюды летам, каб пакаштаваць знакамітых мясцовых рачкоў. «Не толькі мясцовыя інфлюэнсеры, але і многія замежныя блогеры прыязджаюць сюды, каб паласавацца нашымі мясцовымі далікатэсамі», — кажа Сюй Цінхуай, уладальнік гандлёвай кропкі на начным рынку ў Сюі.

Выбар рэдакцыі

Культура

Сусвет пад крыламі наміткі

Сусвет пад крыламі наміткі

Гутарка з мастацтвазнаўцам Марыяй Віннікавай.

Грамадства

Стыхія нарабіла бяды

Стыхія нарабіла бяды

Энергетыкі працягваюць аднаўленчыя работы пасля разгулу стыхіі ў 1,2 тысячы населеных пунктаў.

Адукацыя

Прыёмная кампанія: фініш блізка

Прыёмная кампанія: фініш блізка

17 ліпеня — апошні дзень, калі ў абітурыентаў прымаюць дакументы на бюджэтную форму навучання.  

Тэатр

Барыс Цяцёркін: Я аднолькава ўлюбёны і ў тэатр, і ў кіно

Барыс Цяцёркін: Я аднолькава ўлюбёны і ў тэатр, і ў кіно

Артыст Купалаўскага тэатра —  пра дзяцінства, шлях да сцэны і вывучэнне беларускай мовы.