Вы тут

Крупко абмеркаваў з губернатарам правінцыі Хэбэй перспектывы партнёрства


Перспектывы партнёрства Гомельскай вобласці і кітайскай правінцыі Хэбэй абмеркавалі 15 чэрвеня старшыня Гомельскага аблвыканкама Іван Крупко і губернатар правінцыі Хэбэй Ван Чжэнпу падчас афіцыйнага візіту дэлегацыі беларускага паўднёва-ўсходняга рэгіёна ў Кітай. Аб гэтым паведамляе БелТА са спасылкай на Гомельскіі аблвыканкам.


Фота Гомельскага аблвыканкама

«Мы ўпэўнена ідзём насустрач адзін аднаму, развіваем наша супрацоўніцтва — эканамічныя і гуманітарныя сувязі ў духу ўсепагоднага і ўсебаковага стратэгічнага партнёрства і жалезнага брацтва. Гомельшчына зацікаўлена ў развіцці супрацоўніцтва з правінцыяй Хэбэй і нарошчванні ўзаемных паставак высакаякасных тавараў», — адзначыў Іван Крупко.

Старшыня аблвыканкама абазначыў тры крокі на шляху да нарошчвання гандлёва-эканамічнага і інвестыцыйнага ўзаемадзеяння. Гэта пастаўкі ў Хэбэй якасных прадуктаў харчавання гомельскіх вытворцаў, рэалізацыя сумесных прамысловых праектаў з прэферэнцыямі свабоднай эканамічнай зоны «Гомель-Ратон», а таксама сумесных інвестпраектаў у сферы сельскай гаспадаркі.

«У двухбаковага партнёрства ёсць моцная аснова, упэўнены, што мы будзем яго развіваць. У прыватнасці, мы хацелі б развіваць міжрэгіянальнае ўзаемадзеянне», — падкрэсліў у час сустрэчы Ван Чжэнпу.

Кітайскі рэгіён зацікаўлены супрацоўнічаць у галіне машынабудавання, лагістыкі, паставак сыравіны традыцыйнай кітайскай медыцыны. Ёсць попыт на набыццё сельгаспрадукцыі з Гомельскай вобласці, хімічных угнаенняў, тавараў мясной і малочнай прамысловасці.

Для садзейнічання паглыбленаму развіццю дружалюбных адносін паміж рэгіёнамі, практычнага супрацоўніцтва ў розных галінах падпісаны план мерапрыемстваў і абменаў на 2024-2025 гады паміж Гомельскай вобласцю і правінцыяй Хэбэй. Іван Крупко прапанаваў стварыць сумесную працоўную групу для дэталёвай адпрацоўкі праектных прапаноў. Ван Чжэнпу прапанову падтрымаў.

У складзе дэлегацыі Гомельскай вобласці — кіраўнікі буйных прамысловых і лесагаспадарчых прадпрыемстваў, прадстаўнікі бізнесу. Праграмай візіту запланаваны сустрэчы і перагаворы, абмеркаванне перспектыўных напрамкаў двухбаковага супрацоўніцтва ў эканамічнай і гуманітарнай сферах, падпісанне важных дакументаў, удзел у бізнес-форуме і міжнародным гандлёва-эканамічным кірмашы.

Загаловак у газеце: Крупко абазначыў

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Як гэта — быць сучасным ратавальнікам?

Як гэта — быць сучасным ратавальнікам?

Карэспандэнт «Звязды» паглыбіўся ў прафесію.

Эканоміка

Першыя —  найлепшыя!

Першыя — найлепшыя!

Віцебшчына ўвайшла ў актыўную фазу ўборкі па ўсіх культурах. 

Грамадства

Тое,  што вырасцілі самі

Тое, што вырасцілі самі

За шэсць месяцаў гэтага года нарыхтоўшчыкі Белкаапсаюза выплацілі насельніцтву 146 мільёнаў рублёў.