Вы тут

Абмежаванні на наведванне лясоў уведзены ў 13 раёнах Беларусі


У Беларусі ў 13 раёнах уведзены абмежаванні на наведванне лясоў. Аб гэтым паведамляе Міністэрства лясной гаспадаркі.


Фота: Мінлясгас

Рашэнні аб абмежаваннях у сувязі з устанаўленнем ІІІ класа пажарнай небяспекі прыняты ў:

  • Шаркаўшчынскім, Міёрскім і Верхнядзвінскім раёнах Віцебскай вобласці;
  • Барысаўскім і Бярэзінскім раёнах Мінскай вобласці;
  • Клічаўскім, Бялыніцкім, Круглянскім, Шклоўскім, Горацкім, Дрыбінскім, Магілёўскім раёнах Магілёўскай вобласці.

Сітуацыя на працягу дня можа мяняцца. Аператыўна адсочваць даныя аб увядзенні мер абмежавальнага характару можна па размешчанай на афіцыйным сайце Мінлясгаса карце забарон і абмежаванняў на наведванне лясоў. Таксама інфармацыю рэкамендуюць удакладняць у мясцовых райвыканкамах і лесагаспадарчых установах.

Прэв’ю: pexels.com

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Праўда і міфы аб паўфабрыкатах

Праўда і міфы аб паўфабрыкатах

У Год якасці мы задалі навукоўцам нязручныя пытанні аб тым, што «ўнутры» магазіннай пельмешкі або катлеткі.