Вы тут

У Мінску праходзіць фестываль «Свята льну. Роднае — моднае»


«Свята льну. Роднае — моднае» — унікальны і прыгожы фестываль беларускай лёгкай прамысловасці, які другі раз праходзіць у Мінску. Свята, якое адбываецца ў гістарычным Верхнім горадзе, сабрала вакол сябе гледачоў, дызайнераў, спецыялістаў у сферы індустрыі моды і мадэлінгу, харэографаў, музыкантаў і спявакаў.


 

Ва ўрачыстым адкрыцці фестывалю 15 чэрвеня прынялі ўдзел — старшыня канцэрна «Беллегпрам» Таццяна Лугіна і намеснік міністра адукацыі РБ Екацярына Пятруцкая. — Лён — гэта знакавая расліна для Беларусі, ён прадстаўлены нават на гербе рэспублікі. Нашую краіну не дарма называюць сінявокай. І гаворка не толькі пра рэкі і азёры, але і пра нашы колеры — васількі і лён, — сказала Т. Лугіна. — Мы сеем лён на зямлі для таго, каб разумець, колькі намаганняў, энергіі і чалавечай працы трэба ўкладваць, каб захаваць гэтую культуру, развіваць яе і перапрацоўваць. Лён ёсць і будзе візітнай карткай краіны.

Урачыстае адкрыццё завяршылася на высокай ноце выступленнем Заслужанай артысткі Беларусі Алены Ланской. Музыкальную эстафету перанялі дзеці-выканаўцы ад гранд-студыі «Малінаўка бай Спамаш». Яны аказвалі творчаскую падтрымку на паказе самым юным прадстаўнікам fashion- лён моды — ўдзельнікам фінальнага конкурса дзіцячых мадэльных агенцтваў «Ляночак». Юныя прыгажуні, іконкі стылю, сваім пазітыўным і крэатыўным настроем задалі бадзёры тон «Святу лёну». У такім жа напрамку і добрым настроем пайшлі па подыуму дарослыя мадэлі, дэманструючы адзенне дызайнераў з Беларусі, ў асноўным з Віцебска, Расійскай сібіры, Татарстана, прадстаўнікоў вялікіх стэпаў Казахстана ў намінацыях: «Аўтарская калекцыя», «Моднае-народнае», «Этнакалекцыя», «Прамысловая калекцыя».

Гледачы, натхнёныя паказамі, сталі наведваць гандлёвыя кропкі, размешчаныя ля ратушы, з брэндавымі таварамі беларускага лёгпрама, дзе куплялі народнае- моднае. І трохі, але танней, чым у крамах. Сёння з 12-ці да 16-ці гадзін фестываль працягне сваю модную працу. У Верхнім горадзе пакажуць сябе ва ўсей народнай красе дызайнеры адзення нашай брэндавай «Мельніцы моды». Кажуць, што падобнае цягняцца да падобнага- адчыніцца выстава работ беларускіх мастакоў. Сваёй іскраметнай творчасцю парадуюць усіх знакамітыя «Харошкі» і «Песняры».

Аляксандр ГРЫГОР’ЕЎ

Фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Культура

Сусвет пад крыламі наміткі

Сусвет пад крыламі наміткі

Гутарка з мастацтвазнаўцам Марыяй Віннікавай.

Грамадства

Стыхія нарабіла бяды

Стыхія нарабіла бяды

Энергетыкі працягваюць аднаўленчыя работы пасля разгулу стыхіі ў 1,2 тысячы населеных пунктаў.

Адукацыя

Прыёмная кампанія: фініш блізка

Прыёмная кампанія: фініш блізка

17 ліпеня — апошні дзень, калі ў абітурыентаў прымаюць дакументы на бюджэтную форму навучання.  

Тэатр

Барыс Цяцёркін: Я аднолькава ўлюбёны і ў тэатр, і ў кіно

Барыс Цяцёркін: Я аднолькава ўлюбёны і ў тэатр, і ў кіно

Артыст Купалаўскага тэатра —  пра дзяцінства, шлях да сцэны і вывучэнне беларускай мовы.