Вы тут

Лесавоз насмерць збіў 15-гадовую дзяўчынку-пешахода


Учора прыкладна ў 14:16, 46-гадовы кіроўца лесавоза, рухаючыся па вул. Савецкай вёскі Рэкта Рагачоўскага раёна, з боку Кіраўскага раёна Магілёўскай вобласці ў напрамку вёскі Азяраны, учыніў наезд на 15-гадовую дзяўчынку-пешахода, паведамляе newgrodno.by.


Фота: ДАІ Гомельская вобласці

Ад атрыманых траўм дзяўчынка памерла на месцы здарэння.

Па папярэдняй інфармацыі, яна выйшла на праезную частку дарогі з-за аўтобуса.

На месцы ДТЗ працуюць супрацоўнікі ДАІ і следча-аператыўная група: устанаўліваюцца абставіны здарэння.

У сувязі з трагедыяй, ДАІ нагадвае бацькам: расказвайце сваім дзецям, дзе і як неабходна пераходзіць праезную частку дарогі. Тлумачыце свайму дзіцяці, нават калі яму здаецца, што ён ужо дастаткова дарослы, што нельга выбягаць (выходзіць) з-за транспарту і перад блізка ідучым транспартам, кіроўца ў адну секунду не можа спыніць свой аўтамабіль.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Праўда і міфы аб паўфабрыкатах

Праўда і міфы аб паўфабрыкатах

У Год якасці мы задалі навукоўцам нязручныя пытанні аб тым, што «ўнутры» магазіннай пельмешкі або катлеткі.