Вы тут

Самым высокім сабакам у свеце прызналі трохгадовага дога з ЗША


Трохгадовы дог па мянушцы Кевін, які жыве ў амерыканскім штаце Аёва, быў прызнаны самым высокім сабакам у свеце. Пра гэта паведамляе «МИР 24» са спасылкай на паведамленне на сайце Кнігі рэкордаў Гінеса.


Фота з сайта Кнігі рэкордаў Гінеса

Адзначаецца, што рост жывёлы складае 97 сантыметраў. Разам з тым рост сабак гэтай пароды звычайна не перавышае 76 сантыметраў.

«Я не думаю, што ён усведамляе, які ён вялікі. Ён увесь час спрабуе ўціснуцца ў маленькія ложкі, сесці на нас зверху і рабіць усё, што робяць маленькія сабачкі», — прызналася ўладальніца гадаванца Трэйсі Вулф.

Апроч Кевіна, жанчына трымае ў хаце і на прылеглай тэрыторыі яшчэ двух сабак, а таксама чатырох катоў, коней, коз і курэй. Па словах Вулф, яе дог больш за ўсё любіць ляжаць на канапе, гуляць з гаспадарамі і абдымацца. Пры гэтым Кевін вельмі баіцца гукаў пыласоса.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Праўда і міфы аб паўфабрыкатах

Праўда і міфы аб паўфабрыкатах

У Год якасці мы задалі навукоўцам нязручныя пытанні аб тым, што «ўнутры» магазіннай пельмешкі або катлеткі.