Вы тут

Бібліятэчны кангрэс пройдзе ў Мінску


24-25 кастрычніка 2024 года ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі ў Мінску пройдзе XI Міжнародны кангрэс «Бібліятэка як феномен культуры». Арганізатары — Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь і Нацыянальная бібліятэка Беларусі пры падтрымцы Міждзяржаўнага фонда гуманітарнага супрацоўніцтва дзяржаў-удзельнікаў Садружнасці Незалежных Дзяржаў (МФГС) і Беларускай бібліятэчнай асацыяцыі. 


Фота: БелТА

У праграме кангрэса пленарнае і секцыйнае пасяджэнні, прысвечаныя актуальным пытанням бібліятэчнай галіны. Для абмеркавання прапануюцца наступныя тэмы: бібліятэкі ў гады Вялікай Айчыннай вайны; тэма Вялікай Айчыннай вайны ў дакументах і кніжных фондах бібліятэк; бібліяграфічнае забеспячэнне вывучэння Вялікай Айчыннай вайны; міжнароднае супрацоўніцтва ў сферы культуры, навукі і адукацыі; бібліятэкі, архівы, музеі: партнёрства і магчымасці; бібліятэкі ў захаванні гістарычнай памяці; бібліяграфічнае забеспячэнне культуры, навукі, адукацыі; сучасныя тэндэнцыі бібліятэказнаўства; традыцыі і наватарства ў кнігазнаўстве; роля кнігі і чытання ў выхаванні чалавека; выкарыстанне сучасных тэхналогій для ўдасканальвання бібліятэчных інфармацыйных рэсурсаў і сервісаў; электронная бібліятэка ў сістэме лічбавых камунікацый; праблемы, магчымасці і дасягненні ў сферы абслугоўвання карыстальнікаў бібліятэк; бібліятэка як сацыякультурная прастора; інфармацыйная культура карыстальнікаў сучасных бібліятэк; нарматыўнае прававое забеспячэнне бібліятэчнай галіны; кадравы патэнцыял бібліятэк. 

Зарэгістравацца для ўдзелу ў кангрэсе можна ў фармаце анлайн-рэгістрацыі да 10 кастрычніка 2024 года. 

Кастусь ХАДЫКА

Выбар рэдакцыі

Культура

Сусвет пад крыламі наміткі

Сусвет пад крыламі наміткі

Гутарка з мастацтвазнаўцам Марыяй Віннікавай.

Грамадства

Стыхія нарабіла бяды

Стыхія нарабіла бяды

Энергетыкі працягваюць аднаўленчыя работы пасля разгулу стыхіі ў 1,2 тысячы населеных пунктаў.

Адукацыя

Прыёмная кампанія: фініш блізка

Прыёмная кампанія: фініш блізка

17 ліпеня — апошні дзень, калі ў абітурыентаў прымаюць дакументы на бюджэтную форму навучання.  

Тэатр

Барыс Цяцёркін: Я аднолькава ўлюбёны і ў тэатр, і ў кіно

Барыс Цяцёркін: Я аднолькава ўлюбёны і ў тэатр, і ў кіно

Артыст Купалаўскага тэатра —  пра дзяцінства, шлях да сцэны і вывучэнне беларускай мовы.