Вы тут

«Касмічныя» чарэшні «Янтарная» і «Вугольчык» высаджаны на алеі Ганаровых гасцей


14 чэрвеня Героі Расіі і Беларусі касманаўты Алег Навіцкі, Марына Васілеўская наведалі экскурсійна-турыстычны комплекс «Аптэкарскі сад» на тэрыторыі нацыянальнага парку «Нарачанскі».


Пасля правядзення экскурсіі госці пасадзілі чарэшні, пры чым Марыне Васілеўскай дастаўся саджанец сорту «Янтарная», а Алегу Навіцкаму — саджанец сорту «Вугольчык».

Алег Навіцкі ўручыў заснавальніку комплексу «Аптэкарскі сад» і ЗАТ «Беласептыка» Андрэю Красільнікаву сувенір, які пабываў у космасе на борце міжнароднай касмічнай станцыі.

— Пяць гадоў таму назад я пасадзіў на гэтай алеі дрэва — яблыню. Сёння, на маю вялікую радасць, я ўбачыў, што дрэва адчувае сябе выдатна, на ім ужо шмат яблыкаў. Тут добрае месца, сапраўдная беларуская прырода, супрацоўнікі парка ўвесь час клапоцяцца аб зялёных насаджэннях і ўтрымліваюць у парадку тэрыторыю комплексу, — распавёў чытачам партала Выдавецкага дома «Звязда» Алег Навіцкі. — Трэба берагчы прыроду вакол нас. Я вельмі люблю лес, турыстычныя паходы, палаткі, вогнішчы... Мы шчаслівыя людзі, таму што нарадзіліся ў такім цудоўным выдатным краі.

— Я ўпершыню наведала сёння «Аптэкарскі сад». Тут вырошчваюць шмат карысных раслін для здароўя. Ад экскурсавода даведалася шмат новага і карыснага. Абавязкова высаджу на сваім агародзе насенне раслін, якія мне сёння падарылі. Падчас правядзення рэабілітацыі пасля касмічнага палёту апынуцца ў такім месцы — для мяне гэта шчасце! Упэўнена, што дзве чарэшні, пасаджаныя разам з Алегам Навіцкім, будуць радаваць наведвальнікаў смачнымі пладамі, — дадала Марына Васілеўская.

Мерапрыемства завяршылася дэгустацыяй гарбачы «Зорная».

Віктар ІВАНЧЫКАЎ

Фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Культура

Сусвет пад крыламі наміткі

Сусвет пад крыламі наміткі

Гутарка з мастацтвазнаўцам Марыяй Віннікавай.

Грамадства

Дадатак для падаткаў

Дадатак для падаткаў

Ключавыя навацыі звязаны з лічбавай сферай.