Вы тут

Екацерынбург працягне супрацоўніцтва з Беларуссю па закупцы пасажырскага электратранспарту


Екацерынбург працягне супрацоўніцтва з Беларуссю па закупцы пасажырскага электратранспарту. Пра гэта распавёў кіраўнік адміністрацыі Екацярынбурга Аляксей Арлоў у рамках Дня горада Мінска на ВДНГ у Маскве, паведамляе БелТА.


Фота БелТА

Пачалося маштабнае абнаўленне парку электрычнага пасажырскага транспарту ў Екацярынбургу, адзначыў Аляксей Арлоў. «Першыя 50 тралейбусаў „Белкамунмаша“ ўжо сёння перавозяць нашых пасажыраў. Яны вельмі камфортныя, вельмі зручныя ў эксплуатацыі і мы думаем, што гэта ўзаемадзеянне ў нас працягнецца», — распавёў ён.

У сістэме гарадскога пасажырскага транспарту таксама працуе шмат тэхнікі вытворчасці МАЗ, дадаў кіраўнік адміністрацыі Екацярынбурга. «Гэта вельмі надзейныя, добрыя, камфортныя машыны. Акрамя таго, мы шырока выкарыстоўваем прадукцыю „АМКАДОРа“, асабліва камунальнага прызначэння, і трактара BELARUS», — сказаў Аляксей Арлоў.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Як гэта — быць сучасным ратавальнікам?

Як гэта — быць сучасным ратавальнікам?

Карэспандэнт «Звязды» паглыбіўся ў прафесію.

Здароўе

Як перажыць спякоту

Як перажыць спякоту

Дзевяць важных правіл.