Вы тут

Парывісты вецер і навальніцы прагназуюцца ў Беларусі 15 чэрвеня


Парывісты вецер і навальніцы прагназуюцца ў Беларусі 15 чэрвеня. Аб гэтым паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя.


У суботу будзе воблачнае з праясненнямі надвор’е і пераважна без ападкаў. Толькі па ўсходзе і паўднёвым усходзе краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы, днём у асобных раёнах прагрымяць навальніцы. Уначы і раніцай месцамі згусціцца слабы туман. Вецер паўночны, паўночна-ўсходні 3-8 м/с, пры навальніцах парывы ​​ўзмоцняцца да 14 м/с. Тэмпература паветра ўначы складзе плюс 7-13 градусаў, а па паўднёвым усходзе — да плюс 15 градусаў. Днём паветра прагрэецца да плюс 19-25 градусаў.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Як гэта — быць сучасным ратавальнікам?

Як гэта — быць сучасным ратавальнікам?

Карэспандэнт «Звязды» паглыбіўся ў прафесію.

Здароўе

Як перажыць спякоту

Як перажыць спякоту

Дзевяць важных правіл.