Вы тут

Аляксандр Лукашэнка: Праблемы, якія ўзнікаюць, трэба вырашаць комплексна і паслядоўна


Важныя і прынцыповыя пытанні, якія патрабуюць неадкладнага вырашэння разгледзелі на нарадзе Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь з кіраўніцтвам Савета міністраў. Склад удзельнікаў досыць шырокі, былізапрошаны таксама губернатары, прадстаўнікі Адміністрацыі Прэзідэнта і дзяржаўных органаў. 


Карупцыя — гэта ржаўчына не толькі эканомікі

Пачалі з «балючых пытанняў», як заўважыў Аляксандр Лукашэнка, для размінкі, каб разумелі з чаго пачынаецца рабочы дзень Прэзідэнта. «Сумна, але факт, калісьці я папярэджваў усіх, і за гэтым сталом прысутнічаюць людзі, якія не адзін раз чулі ад мяне выраз: „лепей бедным на свабодзе, чым багатым у турме“. Шырока разышлася гэтая фраза ў нашым грамадстве, сярод народа. І як вы разумееце, я недарма гэта кажу. І я б вельмі не хацеў, каб мяне ў чарговы раз папракалі і напаміналі, што перад нейкім электаральным цыклам ці падчас яго я саджуся на антыкарупцыйнага каня. Але разумныя журналісты даўно заўважылі, што Лукашэнка даўно, ужо гадоў 30 на ім сядзіць», — сказаў Прэзідэнт. Ён нагадаў, што першую ў гісторыі нашай краіны антыкарупцыйную камісію ўзначальваў «той самы Лукашэнка». 

«Я не забыў, адкуль я прышоў. Я бачыў усю гэту несправядлівасць і так далей і таму падобнае. Карупцыя — гэта ржаўчына нашай эканомікі, якая наносіць найжорсткі ўрон нашай дзяржаве не толькі ў эканамічным плане, але і ў палітычным», — падкрэсліў кіраўнік дзяржавы. Прэзідэнт растлумачыў, што нездарма падняў гэтую тэму ў прысутнасці кіраўніцтва ўрада, якое, па яго словах, часта паўтарае, «што мы дзесьці кагосьці пераціснулі».

Кіраўнік дзяржавы агучыў некалькі прыкладаў карупцыйных праяў сярод выскопастаўленых асоб, аб чым амаль кожны дзень дакладваюць правааходныя органы. Следчым камітэтам Рэспублікі Беларусь у адносінах да першага намесніка начальніка Беларускай чыгункі Пятра Дулуба ўзбуджана крымінальная справа. У тайніках кватэры і ў загарадным доме фігуранта канфіскаваныя грашовыя сродкі на больш як 3 мільёны 200 тысяч долараў. «Чыгунка, першы намеснік — што я магу думаць пра кіраўніцтва чыгункі», — заўважыў Прэзідэнт. 

У той час, калі кіраўніцтва чыгункі «назапашвала» такія грошы, Урад прасіў Прэзідэнта забраць у Баранавіцкага аддзялення чыгункі калгас «Свіцязь», бо ў чыгункі не было грошай на яго ўтрыманне. «Тры мільёны, калі б ён, гэты першы намеснік у калгас уклаў, там бы не было праблем», — абурыўся Прэзідэнт. Ён нагадаў сваё патрабаванне — дапамагаць сельскай гаспадарцы, замацоўваць калгасы за прадпрыемствамі, каб яны ўкладваліся і людзі туды ехалі працавалі. «Яны бедныя, ў іх грошай няма. А чаму крадуць?» — іранічна заўважыў Прэзідэнт.

Генеральнай пракуратурай у 2024 годзе ўбуджаны шэраг крымінальных спраў у адносінах да першага намесніка страшыні Брэсцкага аблвыканкама Валянціна Зайчука. «Першы намеснік хвалёнага старшыні аблвыканкама! Хто будзе за вашымі намеснікамі сачыць?», — абурана звярнуўся Прэзідэнт да губернатараў. Зайчук атрымаў грашовае ўзнагароджанне ў выглядзе хабару на суму тысячы долараў за паспяховыя рашэнне пытанняў, якія ўваходзяць у яго кампетэнцыі. «Ідзе следства паўгода. За хабар», — пацвердзіў старшыня Брэсцкага аблвыканкама Юры Шулейка.

Крымінальная справа ўзбуджана ў адносінах да былога намесніка міністра энергетыкі Міхаіла Міхадзюка. «Чалавек усё жыццё адпрацаваў у міністэрстве. На пенсію пайшоў.... За спрыяльнае вырашэнне пытанняў па выбары (кампанія RIKO славенская) вышэйназванай кампаніі ў якасці падрадчыка пры правядзенні работ па будаўніцтве, рэканструкцыі, мадэрнізацыі высакавольтных падстанцый на тэрыторыі Беларусі. Гэта значыць — на табе падстанцыю, ідзі мадэрнізуй, але ты мне дай хабар. Дзясяткі тысяч долараў», — расказаў падрабязнасці Прэзідэнт.

У пачатку лютага Генпракуратура ўзбудзіла крымінальную справу ў дачыненні да Паўла Важніка, былога кіраўніка мінскага прадпрыемства «Гараўтамост». А да гэтага ён працаваў на адказнай пасадзе ў структуры Гаррамаўтадара Мінскага гарвыканкама. «З ліпеня 2023 года набраў хабараў на дзясяткі тысяч долараў», — расказаў кіраўнік дзяржавы.

Яшчэ адзін факт датычыцца першага намесніка Кіраўніка спраў Прэзідэнта Дзмітрыя Рыбко. «Хабарнік, кляйма ставіць няма дзе. Сядзіць», — сказаў Прэзідэнт. Прэзідэнт нагадаў і пры крымінальную справу супраць свайго былога памочніка па Віцебскай вобласці Ігара Брыло, па гэтай справе на сёння прыцягнуты тры дзесяткі чалавек. Аляксандр Лукашэнка заўважыў, што гэта толькі некаторыя выпадкі, якія кожны дзень яму прадстаўляюць.

«У мяне закон адзін даўным-даўно: факты на стол. І вось, праваахоўныя органы прыносяць гэтыя факты. Кожны ранак у мяне на стале пэўны стос дакументаў аб усіх прадзелках. Я ж вам намякаў: не лезьце, не бярыце чужое, гэта не ваша. Тайнай у Беларусі гэта не будзе. Мне атрымался прывіць адпаведную вакцыю нашаму народу, які ўвогуле не церпіць карупцыі і крадзяжу», — падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.

«Больш я вас угаворваць і прасіць не буду. Крок налева, крок направа — да сценкі паставім. Публічна вам заяўляю. Як пытанні нейкія вырашыць — ну проста бяда: сам вызначаеш пытанні, сам ставіш заданні і сам едзеш правяраеш і потым робіш замест вас. Апошняя размова з вамі. Якая б электаральная кампанія ні была. Я вам ужо неяк казаў: я тут асабліва не паруся наконт таго, падтрымаеце вы мяне ці не. Я дамоўлюся з беларускім народам. Я знайду з ім агульную мову. Я тры дзясяткі гадоў знаходжу з ім агульную мову. А вось вы падумайце, з кім вы будзеце працаваць», — цвёрда папярэдзіў беларускі лідар.

Вяртаючыся да парадку дня нарады, Аляксандр Лукашэнка акрэсліў тры асноўныя пытанні, якія патрабуюць абмеркавання. 

Першае — эфектыўная праца пелетных вытворчасцей.

«Пабудавалі дзясятак прадпрыемстваў, а можа і больш па вытворчасці пелет. Гэта было маё жорсткае настойлівае патрабаванне. Чаму? Ляціш над краінай: буралому, усякай гадасці ў лесе — страшна глядзець. Думаю, а чаму гэта не перапрацаваць і не атрымаць ад гэтага эфект. Пабудавалі заводы, якія ўсё пераўтвараюць у шчапу, і мы атрымліваем выдатны паліўны рэсурс», — нагадаў кіраўнік дзяржавы. Але, па яго словах, дзякуючы яго дамоўленасцям на самым высокім узроўні, сёння ёсць магчымасць выкарыстоўваць газ. «Дровы не патрэбныя, пелеты не патрэбныя. На экспарт пастаўляць не можам, лагістыка не дазваляе, ці розуму не хапае. І ўнутры краіны не спажываем», — абурыўся Аляксанр Лукашэнка. Ён пацікавіўся, як працуюць сёння прадпрыемствы па вытворчасці пелетаў. «Створаны значныя магутнасці па вытворчасці пелет, што дало магчымасць уключыць у вытворчасць нізкагатунковую драўніну і адходы дрэваапрацоўкі, — адзначыў беларускі лідар. — Мы можам вырабляць — удумайцеся толькі — амаль мільён тон пелет у год. Немалыя інвестцыі ўклалі. Як дзяржаўныя, так і прыватныя. Але сёння ў сілу вядомых знешніх абставін пелетныя вытворчасці працуюць ні хістка ні валка. Растуць запасы нізкагатунковай дзелавой драўніны. Гэта значыць, у лесе гніе рэсурс. Пры гэтым меры, якія прымаюцца ўрадам, шчыра кажучы, выніку пакуль не далі».

Аляксандр Лукашэнка зрабіў акцэнт: калі вытворчасці створаны, то яны павінны працаваць. І само сабой, не ва ўрон. «А праблемы, якія ўзнікаюць, трэба вырашаць комплексна і паслядоўна, — сказаў ён. — На нарадзе па прамысловасці мы дамовіліся, што ўсе пытанні па дзейнасці пелетных вытворчасцей будуць вырашаны да пачатку ацяпляльнага сезона. Сёння прыйшоў час зверыць гадзіннік, як дадзеныя планы па маім даручэенні выконваюцца». 

Прэзідэнт пацікавіўся, якія перспектывы дзейнасці пелетных вытворчасцей, што зроблена для пошуку новых рынкаў збыту і схем паставак? Што з павелічэннем ужывання гэтай прадукцыі на ўнутраным рынку? Якія рашэнні прыняты па стымуляванні выкарыстання пелет насельніцтвам і ў энергетычнай сістэме краіны?

Намеснік прэм’ер-міністра Пётр Пархомчык далажыў пра развіццё пелетнай вытворчасці. Па яго словах, у краіне створана 64 пелетныя прадпрыемствы, сумарнай магутнасцю каля мільёна тон у год. 60 працэнтаў падкантрольныя Мінлясгасу і Беллеспаперпраму, 40 працэнтаў — бязведамснай падпарадкаванасці. Пётр Пархомчык адзначыў, што будаўніцтва гэтых прадпрыемстваў было выклікана неабходнасці перапрацоўкі адыходаў лесапілення і экспартнай прыцягальнасцю пелет на рынку Еўрапейскага саюза. У 2021 годзе былі пастаўлены ў Еўропе 570 тысяч тон пелет. «А чаму толькі ў Еўропу? Вы клалі яйкі ў адзін кошык. Я і зараз вас папярэджваю, што гэта рабіць нельга», — заўважыў Аляксандр Лукашэнка. 

Сёння прадпрыемствы па вытворчасці пелет у асноўным спынены і закансерваваныя. «Вы закансервавалі нармальыня прадпрыемствы, якія могуць вырабляць мільён тон патрэбных для краіны прадуктаў», — абурыўся Прэзідэнт. Як растлумачыў Пётр Пархомчык, гэта зроблена таму, што сёння ўнутраны рынак не гатовы спажываць такую колькасць пелет. Адпаведную работу плануецца правесці на працягу двух гадоў. 

Другое пытанне — дзейнасць аграсэрвісаў.

Сёння гэта 134 арганізацыі, якія аказваюць аграсэрвісныя, — транспартныя, рамонтныя і іншыя — паслугі аграрыям. Аляксандр Лукашэнка нагадаў, як развіваліся такія арганізацыі. З прыходам рынкавай эканомікі прапаноўвалася іх ліквідаваць. Але гэтую ідэю не падтрымалі. Прэзідэнт перакананы, што аграсэрвісы павінны працаваць і сёння. Больш за тое, гэта павінны быць сэрвісныя цэнтры нашых буйных прадпрыемстваў. МАЗ, МТЗ і іншыя сёння ствараюць свае сэрвісныя цэнтры ў іншых краінах. І гэта правільна, бо, як заўважыў Аляксандр Лукашэнка, без сэрвісу без паслуг, ніхто не будзе купляць тэхніку. «А чаму мы не можам у сваёй краіне не ствараць гэтыя сэрвісныя цэнтры, а карыстацца імі? — задаў рытарычнае пытанне беларускі лідар. — „Гомсельмаш“ паўстаўле камбайны? Пастаўляе. „Бабруйскаграмаш“ і іншыя пастаўляюць тэхніку для вёскі? Пастаўляюць. Так 134 арганізацыі яны павінны аднавіць, каб яны аказвалі паслугі на месцы, каб бандыты і жулікі-пасрэднікі не прывозілі нейкія запчасткі». 

Аналагічная сітуацыя, паводле слоў Прэзідэнта, і з перасоўнымі механізаванымі калонамі, якія былі шырока распаўсюджаны ў савецкія часы і патэнцыял якіх трэба захаваць і развіваць, асабліва на ўзроўні раёнаў. «Аднавіце іх. У нас 200 тысяч га трэба аднаўляць па меліярацыі. Хто будзе гэта рабіць? Гэтыя МПМК (міжраённыя перасовачныя механізаваныя калоны)», — растлумачыў Аляксандр Лукашэнка. Акрамя выканання цэлага комплексу работ — ад дробнай дапамогі насельніцтву па рамонце сельгасінвентара да больш глабальных задач па меліярацыі — развіццё ПМК дае таксама і дадатковыя рабочыя месцы, магчымасць працаўладкавання ў вёсцы.

«Тым, хто забыўся, нагадаю: у 2019 годзе мы ўжо аказалі беспрэцэдэнтную падтрымку галаўному прадпрыемству „Белаграсэрвіса“. — нагадаў Прэзідэнт. — То бок, вы працуеце абы-як, у даўгах як у шаўках „Белаграсэрвіс“, рэструктурызывалі, адтэрмінавалі даўгі, даравалі фактычна. Вы чаго зноў да мяне прыйшлі?». 

Жалезнае патрабаванне ад Прэзідэнта губернатарам і ўраду — павінна быць жорсткая дысцпліна разлікаў — і кропка. «Пры гэтым папярджваю вас: перад сялянамі, калгасамі, саўгасамі не павінна быць на 1 жніўня ніякай запазычанасці ні па малаку, ні па мясу. У жулікаў забірайце грошы, якія раскралі, і аддайце сялянам грошы за пастаўленую прадукцыю», — заявіў Прэзідэнт. 

Трэцяе, вельмі важнае пытанне — сістэма спадарожнікавай сувязі і вяшчання.

Спадарожнік сувязі запушчаны ў 2016 годзе і пасля вываду на арбіту і ўводу ў эксплуатацыю наземнага комплексу паспяхова выконвае свае функцыі. Асноўная задача сёння — яго камерцыялізацыя і акупляльнасць.

«Спадарожнік запусцілі не толькі для таго, каб у сваіх інтарэсах выкарыстоўваць. Але нават калі ў сваіх — за спадарожнік трэба плаціць. — падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка. — У 2020 годзе мной было падпісана распараджэнне, якім вызначаны парадак выканання фінансавых абавязацельстваў па праекце „Стварэнне нацыянальнай сістэмы спадарожнікавай сувязі і вяшчання Рэспублікі Беларусь“. Сёння ўрад прапануе яго скарэкціраваць». Але, як заявіў Аляксандр Лукашэнка, ніякіх карэкціровак, звязаных з грашыма, не будзе. 

У тэму 

Пасля нарады яе ўдзельнікі расказалі журналістам, як будуць вырашацца акрэсленыя Прэзідэнтам пытанні і выконвацца яго даручэнні. 

Старшыня ваенна-прамысловага камітэта Дзмітрый Пунтус адзначыў, што нацыянальныя сістэма спадарожнікавай сувязі і вяшчання на сёння працуе ва ўстаноўленым парадку, усе тэхнічныя аспекты ў норме. «На сённяшні момант мы прадастаўляем паслугі сувязі ўсім сілавывм ведамствам і не толькі. Працуем з мінінфармам па распаўсюджванні каналаў агульнадаступнага вяшчання. Работа будзе працягнута з мэтай павышэння камерцыялізацыі нашых нацыянальных сістэм», — адзначыў Дзмітрый Пунтус. 

Віцэ-прэм’ер Пётр Пархомчык падкрэсліў, што сёння вядзецца актыўная работа над тым, каб пашырыць выкарыстанне пелет на ўнутраным рынку. «Урадам выпрацаваныя комплексныя планы па выкарыстанне пелет на ўнутраным рынку, і мы працягваем працаваць з пошукам альтэрнатыўных варыянтаў пастаўкі гэтай прадукцыі ў іншыя краіны», — расказаў Пётр Пархомчык. Уже ажыццёўлена першая пастаўка пелет ва Узбекістан. Плануецца, што гэта краіна стане пастаянным спажыўцом дадзенай прадукцыі. 

«Вельмі цікавы для нас рынак Кітайскай Народнай Рэспкублікі. Хаця лагістыка вельмі складаная. Вялікая колькасць машынакамлектаў з Кітая ідуць на нашы прадпрыемствы, якія вырабляюць легкавыя аўтамабілі, а вяртаюцца яны пустымі. Калі выбудаваць гэта дакладна, то можна атрымаць граматную лагістыку для прадпрыемстваў, якія вырабляюць аўтамабілі, і для пастаўкі пелет у Кітай. Але тут ёсць адзін маленькі нюанс. У Кітаі яны свае адходы выкарыстоўваюць, а нам пастаўку дадзенай прадукцыі забаранілі. Мы зараз адпрацоўваем гэтае пытанне», — расказаў намеснік прэм’ер-міністр. Ён таксама адзначыў, што даручэнне Прэзідэнта па актывізацыі спажывання пелет на ўнутраным рынку будзе выканана. Пелеты могуць выкарыстоўвацца ў энергетыцы, ЖКГ, і іншых сферах. Пётр Пархомчык прывёў цікавыя лічбы — дроў у краіне ў год выкарыстоўваецца 860 тысяч тон. А, калі замяніць дровы на пелеты, будзе выкарыстоўвацца 430 тысяч тон. Але для гэтага правесці вялікую работу па замене абсталяванне, прывыкнуць да новага віду паліва. Адпаведная работа ўжо праводзіцца. Таму, перакананы Пётр Пархомчык, нельга ставіць крыж на пелетнай вытворчасці. 

Міністр сельскай гаспадаркі і харчавання Сяргей Барташ расказаў, што сістэма аграсэрвісаў будзе захаваная. «Абмяркоўвалася пытанне — даць магчымасць закупіць з адной крыніцы запасныя часткі, якія пастаўляюцца сістэмай „Белаграсэрвісу“, для таго, каб сельгаспрадпрыемствам не трэба было праводзіць працэдуру закупкі, конкурсныя таргі і яны маглі спакойна прыехаць і атрымаць іх у структурах „Белаграсэрвісу“ — таксама, як і на заводах-вытворцах», — сказаў ён. Што тычыцца фінансавага становішча «Белаграсэрвісу», міністр растлумачыў, што з-за непагашэння запазычанасцей прадпрыемствамі і арганізацыямі асобных абласцей, якім раней, у перыяд з 2006 года, пастаўлялася тэхніка, узнікла пратэрмінаваная запазычанасць. Быў указ, які дапамог рэструктурызаваць запазычанасць і даць адтэрміноўку, але не ва ўсіх абласцях спрацавалі. «Сёння, атрымліваецца, Гродзенская і Брэсцкая вобласці забяспечылі пагашэнне запазычанасцей практычна поўнасцю, а ёсць вобласці, якія не забяспечылі пагашэнне. Адпаведна, Прэзідэнтам дадзена даручэнне дапрацаваць прапановы і ўсё ж паставіць усіх у роўныя ўмовы — і тыя, хто пагасіў, таксама павінен атрымаць нейкую фінансавую падтрымку», — адзначыў Сяргей Барташ. 

Валерыя СЦЯЦКО

Фота: БелТА

Выбар рэдакцыі

Культура

Сусвет пад крыламі наміткі

Сусвет пад крыламі наміткі

Гутарка з мастацтвазнаўцам Марыяй Віннікавай.

Грамадства

Дадатак для падаткаў

Дадатак для падаткаў

Ключавыя навацыі звязаны з лічбавай сферай.