Вы тут

ДПК: На граніцы польскія вайскоўцы стралялі рызінавымі кулямі ў сірыйскіх бежанцаў


Беларускія пагранічнікі зафіксавалі выпадак стральбы па сірыйскіх уцекачах на беларуска-польскай грніцы, паведамілі БелТА ў Дзяржпагранкамітэце.


Фота БелТА

Як сцвярджаюць у ведамстве, пасля ўвядзення буфернай зоны на мяжы з сумежнага боку польскія сілавікі пачалі страляць па бежанцаў гумовымі кулямі.

«Днём 13 чэрвеня польскія вайскоўцы жорстка збілі траіх сірыйскіх бежанцаў і вывезлі на польска-беларускую граніцу, дзе зараз дзейнічае так званая буферная зона. Са слоў замежнікаў, польскія сілавікі «травілі» іх сабакамі, распылялі слёзатачывы газ і прымянялі электрашокеры. Пры гэтым бежанцы не аказвалі польскім вайскоўцам ніякага супраціўлення і не ўяўлялі пагрозы. Пасля польскія вайскоўцы на службовым аўтамабілі даставілі грамадзян Сірыі да пагранічнага плота, а затым сілай прымусілі іх прайсці праз брамку для жывёл на беларускую тэрыторыю. Беларускія пагранічнікі, якія знайшлі збітых бежанцаў, аказалі ім першую дапамогу і выклікалі медыкаў», — распавялі пагранічнікі.

У сваю чаргу ў Следчым камітэце дадалі, што грамадзянам Сірыі аказана паўнацэнная медыцынская дапамога. Следчымі будзе дадзена прававая ацэнка здарэння.

Выбар рэдакцыі

Культура

Сусвет пад крыламі наміткі

Сусвет пад крыламі наміткі

Гутарка з мастацтвазнаўцам Марыяй Віннікавай.

Грамадства

Дадатак для падаткаў

Дадатак для падаткаў

Ключавыя навацыі звязаны з лічбавай сферай.