Вы тут

Міліцыя Мінска затрымала школьнікаў, якія падзараблялі кур’ерамі ў аферыстаў


Міліцыя Мінска затрымала школьнікаў, якія падзараблялі кур’ерамі ў аферыстаў, паведамілі БелТА ў ГУУС Мінгарвыканкама.


Фота БелТА

Супрацоўнікі крымінальнага вышуку мінскай міліцыі ва ўзаемадзеянні з гродзенскімі калегамі затрымалі 17-гадовага навучэнца сярэдняй школы, які па заданні тэлефонных ашуканцаў забраў у сталічнай пенсіянеркі $20 тыс.

«Устаноўлена, што школьнік у тэлеграм-канале шукаў падпрацоўку і размясціў адпаведную аб’яву. З ім звязаўся невядомы, які прапанаваў падлетку стаць кур’ерам і зарабляць Br300-400 у дзень. Па ўказанні куратара хлопец павінен быў забіраць грошы ў грамадзян і перадаваць іх пасрэдніку нібыта для пераводу ў крыптавалюту. Школьнік наведаў адрас, дзе пенсіянерка аддала яму пакет з загорнутымі ў ручнік грашыма. Хлопец перадаў грошы пасрэдніку, а рэчы выкінуў. Пасля гэтага падлетак з’ехаў у Гродна, дзе і быў затрыманы. У далейшым шпікі затрымалі яшчэ дваіх сталічных школьнікаў, якія па аналагічнай схеме забралі грошы ў пажылой мінчанкі і перадалі іх пасрэдніку», — распавялі ў міліцыі.

Устаноўлена, што ўсе фігуранты атрымлівалі ўказанні ад аднаго куратара і з’яўляліся звёнамі аднаго злачыннага ланцуга. Узбуджаны крымінальныя справы па фактах ашуканскіх дзеянняў.

«Паважаныя бацькі. У дні школьных канікулаў будзьце асабліва ўважлівыя да арганізацыі занятасці сваіх дзяцей. Злачынцы ў інтэрнэце прапануюць падлеткам падпрацоўку ў якасці кур’ераў, абяцаючы хуткія грошы. Нагадваем, што асобы, якія выконваюць ролі пасыльных, нароўні з іншымі ўдзельнікамі злачынных схем адказваюць па законе» , - падагульнілі ў ГУУС Мінгарвыканкама.

Выбар рэдакцыі

Культура

Сусвет пад крыламі наміткі

Сусвет пад крыламі наміткі

Гутарка з мастацтвазнаўцам Марыяй Віннікавай.

Грамадства

Дадатак для падаткаў

Дадатак для падаткаў

Ключавыя навацыі звязаны з лічбавай сферай.