Вы тут

Белгідрамет зафіксаваў перавышэнне нарматываў ГДК у паветры васьмі гарадоў Беларусі


Белгідрамет з 5 па 12 чэрвеня зафіксаваў перавышэнне нарматываў ГДК у паветры васьмі гарадоў Беларусі. Аб гэтым паведамілі БелТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя.


Фота БелТА

Па дадзеных бесперапынных вымярэнняў на аўтаматычных станцыях маніторынгу атмасфернага паветра, сярэднесутачная канцэнтрацыя цвёрдых часціц, фракцыі памерам да 10 мкм у паветры Гомеля складала 1,02 ГДК (11 чэрвеня 2024 года). Перавышэнні максімальнай разавай ГДК зафіксаваны ў паветры Бярозы, Добруша, Маладзечна. Таксама ў Добрушы назіраліся перавышэнні па цвёрдых часціцах, фракцыі памерам да 2,5 мкм.

Перавышэнні нарматываў ГДК па прыземным азоне фіксаваліся ў паветры Брэста і Магілёва.

Па дадзеных назіранняў на пунктах з дыскрэтным рэжымам адбору проб, перавышэнні сярэднясутачнай ГДК па фармальдэгіду былі зафіксаваныя ў паветры Магілёва (у 1,2 — 1,7 разы), Брэста (у 1,1 — 2,2 разы), Гродна (у 1 ,1 — 1,7 раза) і Мінска (у 1,2 — 2,7 раза). Перавышэнні максімальнай разавай ГДК па фармальдэгіду былі зафіксаваны ў Магілёве (у 1,1 і 1,3 раза) і Мінску (у 1,1 — 1,6 раза).

Выбар рэдакцыі

Культура

Сусвет пад крыламі наміткі

Сусвет пад крыламі наміткі

Гутарка з мастацтвазнаўцам Марыяй Віннікавай.

Грамадства

Стыхія нарабіла бяды

Стыхія нарабіла бяды

Энергетыкі працягваюць аднаўленчыя работы пасля разгулу стыхіі ў 1,2 тысячы населеных пунктаў.

Адукацыя

Прыёмная кампанія: фініш блізка

Прыёмная кампанія: фініш блізка

17 ліпеня — апошні дзень, калі ў абітурыентаў прымаюць дакументы на бюджэтную форму навучання.  

Тэатр

Барыс Цяцёркін: Я аднолькава ўлюбёны і ў тэатр, і ў кіно

Барыс Цяцёркін: Я аднолькава ўлюбёны і ў тэатр, і ў кіно

Артыст Купалаўскага тэатра —  пра дзяцінства, шлях да сцэны і вывучэнне беларускай мовы.