Вы тут

Заснаваны афіцыйныя геральдычныя сімвалы Мінпрама і Мінсувязі і інфарматызацыі


Заснаваны афіцыйныя геральдычныя сімвалы Міністэрства прамысловасці і Міністэрства сувязі і інфарматызацыі. Адпаведныя ўказы падпісаў 13 чэрвеня Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, паведамілі БелТА ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.


Фота БелТА

Указам нумар 227 прадугледжваецца заснаванне эмблемы, сцяга і нагруднага знака Міністэрства прамысловасці.

Эмблема ўяўляе сабой вобраз зямнога шара, у ніжняй частцы якога размешчана выява прамысловага прадпрыемства. Зверху размешчана стужка ў колерах дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь і з выявай дзяржаўнага герба, а знізу — шасцярня, якая выступае традыцыйным сімвалам тэхнічнай сферы. Сцяг і нагрудны знак узнаўляюць выяву эмблемы.

Згодна з указам нумар 228, заснаваны эмблема і сцяг Міністэрства сувязі і інфарматызацыі.

Эмблема ўяўляе сабой вобраз зямнога шара, абрамлены шэрай стужкай з беларускім арнаментам. Паверх зямнога шара адлюстраваны контур тэрыторыі Беларусі, у цэнтры якога — радыётрансляцыйная вышка і паштовы канверт, якія ўвасабляюць асноўныя напрамкі дзейнасці міністэрства. У ніжняй левай частцы размешчаны ў рад лічбы 11110100011, якія абазначаюць год стварэння ведамства (1955) у двайковым кодзе. Сцяг узнаўляе выяву эмблемы, размешчанай на палотнішчы бірузовага колеру.

Наяўнасць афіцыйных геральдычных сімвалаў будзе садзейнічаць захаванню і развіццю традыцый абодвух міністэрстваў.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Дадатак для падаткаў

Дадатак для падаткаў

Ключавыя навацыі звязаны з лічбавай сферай. 

Грамадства

Вікторыя Шумельчык: «Ніколі не глянула б на мужчыну-лайдака»

Вікторыя Шумельчык: «Ніколі не глянула б на мужчыну-лайдака»

Вонкава яна — рамантычная светлавалосая жанчына...

Сельская гаспадарка

 Высокія ўраджаі ўзбагачаюць гаспадаркі і выяўляюць лідараў жніва

Высокія ўраджаі ўзбагачаюць гаспадаркі і выяўляюць лідараў жніва

Гродзенскі раён традыцыйна ў ліку перадавых на Гродзеншчыне.