Вы тут

Медалі і пасведчанні выпускнікам Магілёўскага раёна ўручылі на Буйніцкім поле


Прыгожыя і нарадныя, з сонечнымі, шчаслівымі ўсмешкамі на вуснах, яны, выпускнікі навучальных устаноў Магілёўскага раёна, сталі сёння героямі цудоўнага свята. Быць ушанаванымі на адным з легендарных месцаў Беларусі — Буйніцкам полі, полі Славы і Мужнасці — вельмі знамянальна. У Год якасці вышэйшы клас у вучобе прадэманстравалі 24 юнакі і дзяўчыны. Ва ўрачыстай абстаноўцы ім былі ўручаны медалі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь «За выдатныя веды» і пасведчанні аб агульнай базавай адукацыі «З адзнакай». Павіншаваць навучэнцаў прышлі прадстаўнікі мясцовай улады, грамадскіх арганізацый, дэпутаты. 


— Гэтыя медалі — ўзнагароды, у тым ліку і для вашых бацькоў і педагогаў, — звярнуўся да прысутных з віншавальным словам старшыня Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па ахове здароўя, фізічнай культуры, сямейнай і маладзёжнай палітыцы Валерый Малашка. — Хочацца, каб ваша пуцёўка ў жыццё была паспяховай. Вы выбераце сабе прафесію па душы, пойдзеце рознымі дарогамі. Але самае галоўнае — заўсёды любіце і беражыце родную Беларусь, шануйце сваю малую радзіму, не забывайце сваіх педагогаў, якія ўклалі ў вас сваю душу і сэрца.

Разумнікі і разумніцы прымалі віншаванні, узнагароды і кветкі, у іх гонар гучалі песні. Старшыня праўлення Магілёўскага абласнога аддзялення грамадскай арганізацыі «Беларускі фонд міру» Андрэй Нікіцін падарыў медалістам грашовыя сертыфікаты. Такія сертыфікаты атрымалі лепшы спартсмен раёна, выпускнік Буйніцкай школы Ягор Арэшкаў і пераможца рэспубліканскай алімпіяды па тэхнічнай працы, які паказаў самы лепшы ў краіне вынік, выпускнік Кадзінскай школы Аляксей Кабзарэнка. Словы падзякі адрасавала выпускнікам начальнік аддзела па адукацыі Магілёўскага райвыканкама Наталля Колас. Яна адзначыла, што ў Год якасці адбылася сапраўдная магія лічбаў. 

— У сёлетнім 2024 годзе ў нас 124 выпускнікі і 24 медалі, — звярнула яна ўвагу. — Прыгожая і вельмі натхняючая лічба. У нас вялікая надзея на нашых выпускнікоў. Мы ўпэўненыя, што яны стануць годнымі грамадзянамі нашай краіны.

Нэлі ЗІГУЛЯ

Фота БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Як гэта — быць сучасным ратавальнікам?

Як гэта — быць сучасным ратавальнікам?

Карэспандэнт «Звязды» паглыбіўся ў прафесію.

Эканоміка

Першыя —  найлепшыя!

Першыя — найлепшыя!

Віцебшчына ўвайшла ў актыўную фазу ўборкі па ўсіх культурах. 

Грамадства

Тое,  што вырасцілі самі

Тое, што вырасцілі самі

За шэсць месяцаў гэтага года нарыхтоўшчыкі Белкаапсаюза выплацілі насельніцтву 146 мільёнаў рублёў.