Вы тут

Жорсткае забойства 24-гадовай даўніны раскрылі ў Магілёве


У Магілёве раскрыта забойства 24-гадовай даўніны. Аб гэтым БелТА паведамілі ў Міністэрстве ўнутраных спраў.


Фота БелТА

У чэрвені 2000 года ў Магілёве быў знойдзены труп дзяўчыны з прыкметамі гвалтоўнай смерці. Супрацоўнікі міліцыі высветлілі, што 28-гадовая мясцовая жыхарка ноччу вярталася ад сяброўкі, але дамоў не дайшла. Па факце забойства, учыненага з асаблівай жорсткасцю, была ўзбуджана крымінальная справа.

Усе гэтыя гады міліцыя працягвала працу па гэтай справе. Нядаўна праваахоўнікі ўстанавілі падазроных. Аказалася, што ў тую ноч двое жыхароў Магілёва, якім было 22 і 25 гадоў, напалі на прахожую, абрабавалі, збілі і згвалтавалі яе.

Цяпер прадаўжаюцца далейшыя аператыўныя мерапрыемствы і следчыя дзеянні, праводзяцца экспертызы для ўстанаўлення ўсіх абставін таго, што адбылося.

Выбар рэдакцыі

Эканоміка

Сёлетні ўраджай трэба сабраць без страт

Сёлетні ўраджай трэба сабраць без страт

 Убраць з палёў трэба будзе больш за 2 мільёны збожжавых каласавых і зернебабовых культур без кукурузы, грэчкі і проса. 

Грамадства

Дадатак для падаткаў

Дадатак для падаткаў

Ключавыя навацыі звязаны з лічбавай сферай. 

Грамадства

Вікторыя Шумельчык: «Ніколі не глянула б на мужчыну-лайдака»

Вікторыя Шумельчык: «Ніколі не глянула б на мужчыну-лайдака»

Вонкава яна — рамантычная светлавалосая жанчына...