Вы тут

«Беларусь 24» — лаўрэат прэміі «ТІБА»


Скарбонка «Бэлтэлерадыёкампаніі» на цырымоніі ХХІ конкурсу «Інтэрнэт-прэмія «ТІБА» папоўнілася шэрагам узнагарод. Медыяхолдынг адзначылі Спецыяльным дыпломам «За распрацоўку сайта belarus24.by», а сайт тэлеканала «Беларусь 24» узнагародзілі Спецыяльным дыпломам журы.


Фота БелТА

Сёлета на конкурс было пададзена 305 заявак. І сёлета ў ліку лепшых інтэрнэт-рэсурсаў назвалі сайт тэлеканала «Беларусь 24». Галоўны дырэктар тэлеканала Павел Лазовік адзначыў: «Мы ўдзяляем значную ўвагу прасоўванню інфармацыйнага кантэнту і развіццю сваіх інтэрнэт-рэсурсаў. На сайце «Беларусь 24» аператыўна адлюстроўваюцца палітычныя, эканамічныя, сацыяльныя, культурныя, спартыўныя падзеі, можна знайсці вычарпальную інфармацыю па найбліжэйшых мерапрыемствах, гісторыі, культуры, звычаях і традыцыях нашай краіны. Для большага ахопу глядацкай аўдыторыі асноўная інфармацыя аператыўна размяшчаецца ў сацыяльных сетках тэлеканала. Аналізуючы статыстыку, мы можам сказаць, што ў сетцы Інтэрнэт нас глядзяць мільёны людзей ва ўсім свеце».

Пры падрыхтоўцы матэрыялаў журналісты «Беларусь 24» заўсёды імкнуцца паказваць навіны з розных ракурсаў, дадаючы меркаванні экспертаў пра падзею. І ўсё гэта дазваляе дакладна паказваць гледачам, чым жыве Беларусь на сучасным этапе. Штогод каманда тэлеканала стварае 1950 інфармацыйных аглядаў і дайджэстаў навін, больш чым 260 праектаў уласнай вытворчасці, а таксама прапаноўвае замежнай аўдыторыі самыя рэйтынгавыя інфармацыйна-аналітычныя праекты, інтэрв'ю, ток-шоу, пазнавальныя, публіцыстычныя і забаўляльныя праграмы. Віншуем калег і жадаем працягваць быць запатрабаванымі ў інфармацыйнай прасторы, ствараючы новыя сюжэты і праекты!

Алена ДРАПКО

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Вікторыя Шумельчык: «Ніколі не глянула б на мужчыну-лайдака»

Вікторыя Шумельчык: «Ніколі не глянула б на мужчыну-лайдака»

Вонкава яна — рамантычная светлавалосая жанчына...

Сельская гаспадарка

 Высокія ўраджаі ўзбагачаюць гаспадаркі і выяўляюць лідараў жніва

Высокія ўраджаі ўзбагачаюць гаспадаркі і выяўляюць лідараў жніва

Гродзенскі раён традыцыйна ў ліку перадавых на Гродзеншчыне.