Вы тут

У Віцебскім заапарку з’явіўся маленькі чацвераногі пастаялец


Дзіцяня казулі, якое страціла маці ў Віцебскім раёне, прывезлі ў заапарк на ператрымку. Дырэктар Віцебскага заапарка Ірына Арлова расказала БелТА, як сябе адчувае малы і куды ён адправіцца пасля таго, як адужэе.


Фота БелТА

Танканогага малога знайшлі ў Віцебскім раёне каля садовага таварыства. Ён некалькі дзён блукаў па наваколлях. Дзіцяня плакала і клікала на дапамогу. Людзі пару дзён прыглядаліся да яго, чакаючы, што да яго выйдзе дарослая казуля, аднак тая не з’яўлялася. Адзін з мясцовых жыхароў узяў малога да сябе, каб не даць яму загінуць ад голаду, а затым звярнуўся ў прыродаахоўную інспекцыю, супрацоўнікі якой перадалі казулю ў Віцебскі заапарк.

«Дзяцяню некалькі дзён ад роду. Гэта самец. Ён яшчэ слаба трымаецца на ножках. Яго прывезлі ў пачатку тыдня, і першыя дні былі самымі складанымі — трэба было навучыць яго есці. Мы падабралі для яго дзіцячую бутэлечку з маленькай соскай і паступова ён прыстасаваўся піць малако такім спосабам. Як толькі малое адужэе, будзем шукаць яму новы дом, бо ў нас няма магчымасці трымаць яго ў заапарку», — адзначыла Ірына Арлова.

Пакуль чатырохногі пастаялец жыве асобна, яго кормяць кожныя дзве гадзіны. Прыгожы звер з велізарнымі вачамі, апраўленымі доўгімі вейкамі, нагадвае вядомага героя мультфільма — Бэмбі. Ён палохаецца рэзкіх гукаў, таму для дзіцяня адвялі асобнае памяшканне, дзе яно можа адпачываць і набірацца сіл.

Ірына Арлова дадала, што маленькая казуля, вярнуцца назад ужо не зможа. Дзіцяняты звычайна знаходзяцца з маці аж да перыяду гону, зімуюць з ёй побач, вучуцца выжываць у натуральным асяроддзі пасялення. Менавіта таму казулю трэба аддаць у добрыя рукі, пажадана ў парк жывёл, дзе будуць яго суродзічы, для якіх створаны ўсе ўмовы для пражывання.

Выбар рэдакцыі

Культура

Сусвет пад крыламі наміткі

Сусвет пад крыламі наміткі

Гутарка з мастацтвазнаўцам Марыяй Віннікавай.

Грамадства

Стыхія нарабіла бяды

Стыхія нарабіла бяды

Энергетыкі працягваюць аднаўленчыя работы пасля разгулу стыхіі ў 1,2 тысячы населеных пунктаў.

Адукацыя

Прыёмная кампанія: фініш блізка

Прыёмная кампанія: фініш блізка

17 ліпеня — апошні дзень, калі ў абітурыентаў прымаюць дакументы на бюджэтную форму навучання.  

Тэатр

Барыс Цяцёркін: Я аднолькава ўлюбёны і ў тэатр, і ў кіно

Барыс Цяцёркін: Я аднолькава ўлюбёны і ў тэатр, і ў кіно

Артыст Купалаўскага тэатра —  пра дзяцінства, шлях да сцэны і вывучэнне беларускай мовы.