Вы тут

У Віцебску мужчына з рэўнасці нанёс знаёмай сем нажавых раненняў


Жыхарка Віцебска пацярпела ад рэўнасці кавалера, які ў сварцы нанёс ёй сем нажавых раненняў. Аб гэтым БелТА паведамілі ва УУС Віцебскага аблвыканкама.


Фота БелТА

У адным з двароў абласнога цэнтра знайшлі 63-гадовую віцяблянку са шматлікімі рэзанымі ранамі. Аператыўнікі ўстанавілі, што пацярпелая стала ахвярай раўнівага знаёмага, з якім шпацыравала па горадзе.

Паміж парай узнік канфлікт на глебе рэўнасці. Разгарачаны алкаголем мужчына ў сварцы нанёс знаёмай сем удараў нажом у жывот, грудзі і спіну.

Міліцыю і хуткую для пацярпелай выклікалі прахожыя. «Жыхарка абласнога цэнтра знаходзіцца ў бальніцы, яе жыццю і здароўю нічога не пагражае», — распавялі ва УУС.

Мужчыну затрымалі. Высвятляюцца абставіны ўчыненага ім злачынства.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Як гэта — быць сучасным ратавальнікам?

Як гэта — быць сучасным ратавальнікам?

Карэспандэнт «Звязды» паглыбіўся ў прафесію.

Здароўе

Як перажыць спякоту

Як перажыць спякоту

Дзевяць важных правіл.