Вы тут

Археолагі аднавілі падводныя даследаванні на Бярэзіне


Інстытут гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі сумесна з дайвінг-цэнтрам аднавілі падводныя археалагічныя даследаванні на рацэ Бярэзіна ў месцы пераправы напалеонаўскай арміі ў лістападзе 1812 года, паведамілі БелТА ў прэс-службе НАН.


Фота БелТА

Навукоўцы працуюць на месцах, дзе больш за 200 гадоў таму, ратуючыся ўцёкамі, ішло французскае войска. Даследаванні вядуцца каля вёскі Студзёнка Барысаўскага раёна. «Удакладняем месцы стаянак, шукаем месцы пахаванняў — работы вядуцца маштабныя. Ёсць і першыя знаходкі. Але аб іх мы будзем гатовы расказаць толькі пасля заканчэння работ, сістэматызаваўшы ўсю інфармацыю», — удакладніў БелТА дырэктар Інстытута гісторыі Вадзім Лакіза.

Экспедыцыя працягнецца да 17 чэрвеня.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Як гэта — быць сучасным ратавальнікам?

Як гэта — быць сучасным ратавальнікам?

Карэспандэнт «Звязды» паглыбіўся ў прафесію.

Здароўе

Як перажыць спякоту

Як перажыць спякоту

Дзевяць важных правіл.