Вы тут

Чэргі не змяншаюцца: уезду ў ЕС чакаюць каля 2600 транспартных сродкаў


Уезду ў ЕС чакаюць каля 2600 транспартных сродкаў. Аб гэтым паведамілі ў Дзяржпагранкамітэце.


«Кантрольныя службы сумежных еўрапейскіх пагранпераходаў прадаўжаюць ігнараваць нормы, устаноўленыя для афармлення транспартных сродкаў, што едуць з Беларусі. Такая „гуманная палітыка“ краін ЕС у адносінах да тых, хто перасякае граніцу, прыводзіць да шматгадзіннага чакання ўезду, які вылічаецца суткамі», — адзначылі ў ДПК.

Каля 2 тыс. вялікагрузаў чакаюць пропуску ў Латвію, Літву і Польшчу. Найбольшая колькасць фур адзначаецца на ўезд у Літву праз літоўскія «Мядзінінкай» («Каменны Лог») і «Шальчынікай» («Беняконі»). Пры гэтым супрацоўнікі «Мядзінінкая» другія суткі запар прапускаюць на тэрыторыю ЕС да 15% фур ад нормы.

Уезду ў Латвію праз пункт пропуску «Патэрніекі» («Грыгораўшчына») чакаюць больш як 700 велікагрузаў. Супрацоўнікі гэтага пагранпераходу за суткі, як і за папярэднія 24 гадзіны, прапусцілі 43% аўто.

Перад польскім пунктам пропуску «Кукурыкі» («Казловічы») уезду ў ЕС з Беларусі чакаюць 50 фур. Яго супрацоўнікі за суткі аформілі 68 працэнтаў фур.

Чэргі легкавушак па-ранейшаму захоўваюцца на ўсіх напрамках руху ў Еўрасаюз — 600 аўто. На беларускай тэрыторыі перад польскім пунктам пропуску «Цярэспаль» («Брэст») знаходзяцца 280 аўто. Кантрольныя службы Польшчы за суткі аформілі каля 33% легкавушак ад нормы.

На ўезд у Літву праз пункты пропуску «Мядзінінкай» («Каменны Лог») і «Шальчынінкай» («Беняконі») у чарзе — 210 легкавушак.

Чарга ў Латвію перад пагранпераходам «Патэрніекі» («Грыгораўшчына») — 110 адзінак.

Па стане на 10.00 уезду ў Польшчу праз пагранпераход «Цярэспаль» («Брэст») чакае 27 аўтобусаў.

Выбар рэдакцыі

Культура

Сусвет пад крыламі наміткі

Сусвет пад крыламі наміткі

Гутарка з мастацтвазнаўцам Марыяй Віннікавай.

Грамадства

Стыхія нарабіла бяды

Стыхія нарабіла бяды

Энергетыкі працягваюць аднаўленчыя работы пасля разгулу стыхіі ў 1,2 тысячы населеных пунктаў.

Адукацыя

Прыёмная кампанія: фініш блізка

Прыёмная кампанія: фініш блізка

17 ліпеня — апошні дзень, калі ў абітурыентаў прымаюць дакументы на бюджэтную форму навучання.  

Тэатр

Барыс Цяцёркін: Я аднолькава ўлюбёны і ў тэатр, і ў кіно

Барыс Цяцёркін: Я аднолькава ўлюбёны і ў тэатр, і ў кіно

Артыст Купалаўскага тэатра —  пра дзяцінства, шлях да сцэны і вывучэнне беларускай мовы.