Вы тут

У Дзятлаўскім раёне муж і жонка загінулі ад ядахімікатаў для траўлі мышэй


Трагедыя адбылася ў Дзятлаўскім раёне. Сямейную пару — мужа 1963 года нараджэння і яго жонку 1960 года нараджэння — знайшлі памерлымі іх сваякі. Прыкмет гвалтоўнай смерці не выяўлена. Для ўстанаўлення прычын смерці была праведзена судова-медыцынская экспертыза. 


Як паведаміла афіцыйны прадстаўнік ўпраўлення Дзяржкамітэта судовых экспертыз па Гродзенскай вобласці Марыя Лешык, сужэнцы памерлі ад камбінаванага атручвання метгемаглабінавытворчымі ядамі. У крыві загінулых выяўлены метгемаглабін у канцэнтрацыі, які перавышае норму. Па словах судэкспертаў, атручванне ім сустракаецца нечаста. А само рэчыва шырока выкарыстоўваецца ў прамысловасці.

Дзятлаўскім райаддзелам Следчага камітэта ў ходзе праверкі ўстаноўлена, што мужчына працаваў у адной з сельгасгаспадарак. Адтуль ён і прынёс дамоў ядахімікат, каб пазбавіцца ад грызуноў у сваім доме. Аднак прэпарат мае высокую таксічнасць, таму выкарыстоўваць яго ў бытавых умовых катэгарычна забаронена. Пры ўзаемадзеянні з паветрам рэчыва раскладаецца з выдзяленнем газа фасфіна, які адносіцца да метгемаглабінвытворчым ядам. 

У сувязі з гэтым судмедэксперты не рэкамендуюць захоўваць дэзінфікуючыя сродкі ў тары для прадуктаў харчавання, а сродкі бытавой хіміі варта трымаць у месцах, недаступных для дзяцей і людзей, якія маюць псіхічныя растройствы. Антысептыкі для рук трэба падпісваць, а хімічныя сродкі са скончаным тэрмінам не ўжываць. 

Маргарыта УШКЕВІЧ

Фота УДКСЭ па Гродзенскай вобласці

Выбар рэдакцыі

Культура

Сусвет пад крыламі наміткі

Сусвет пад крыламі наміткі

Гутарка з мастацтвазнаўцам Марыяй Віннікавай.

Грамадства

Стыхія нарабіла бяды

Стыхія нарабіла бяды

Энергетыкі працягваюць аднаўленчыя работы пасля разгулу стыхіі ў 1,2 тысячы населеных пунктаў.

Адукацыя

Прыёмная кампанія: фініш блізка

Прыёмная кампанія: фініш блізка

17 ліпеня — апошні дзень, калі ў абітурыентаў прымаюць дакументы на бюджэтную форму навучання.  

Тэатр

Барыс Цяцёркін: Я аднолькава ўлюбёны і ў тэатр, і ў кіно

Барыс Цяцёркін: Я аднолькава ўлюбёны і ў тэатр, і ў кіно

Артыст Купалаўскага тэатра —  пра дзяцінства, шлях да сцэны і вывучэнне беларускай мовы.