Вы тут

Дажджы і да +24°С чакаецца ў Беларусі 14 чэрвеня


Дажджы і да плюс 24 градусаў чакаецца ў Беларусі 14 чэрвеня, паведамляе БелТА са спасылкай на Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.


У пятніцу чакаецца перавага воблачнага надвор’я. На большай частцы тэрыторыі пройдуць дажджы, ноччу ў заходніх раёнах месцамі моцныя дажджы. У дзённы час у асобных раёнах па ўсходзе навальніцы.

Вецер паўночны, паўночна-ўсходні 3-8 м/с, пры навальніцах парывы ​​ўзмоцняцца да 14 м/с. Тэмпература паветра ноччу складзе плюс 8-14 градусаў, а днём — плюс 16-22 градусы. Па ўсходзе паветра прагрэецца да плюс 24 градусаў.

Прэв’ю: з адкрытых крыніц

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Як гэта — быць сучасным ратавальнікам?

Як гэта — быць сучасным ратавальнікам?

Карэспандэнт «Звязды» паглыбіўся ў прафесію.

Эканоміка

Першыя —  найлепшыя!

Першыя — найлепшыя!

Віцебшчына ўвайшла ў актыўную фазу ўборкі па ўсіх культурах. 

Грамадства

Тое,  што вырасцілі самі

Тое, што вырасцілі самі

За шэсць месяцаў гэтага года нарыхтоўшчыкі Белкаапсаюза выплацілі насельніцтву 146 мільёнаў рублёў.