Вы тут

Новы выпуск «Дыпламатыі перакладу» прысвечаны паэзіі расійскіх рэгіёнаў і Інданэзіі


Традыцыяй на працягу некалькіх гадоў стала рубрыка на старонках газеты творчай інтэлігенцыі Беларусі «Літаратуры і мастацтва» — «Дыпламатыя перакладу». Дзякуючы намаганням і галоўнага рэдактара штотыднёвіка Аляксея Чароты, і рэдактара аддзела паэзіі «ЛіМа» Рагнеда Малахоўскага, у газеце здзейсніліся публікацыі перакладаў на беларускую мову паэтычных і празаічных твораў пісьменнікаў самых розных краін. 


Новы выпуск «Дыпламатыі перакладу» прысвечаны паэзіі расійскіх рэгіёнаў — Башкартастана і Якуціі Саха, а таксама далёкай ад Беларусі Інданэзіі. 

Вершы башкірскай паэтэсы Анісы Тагіравай («Кастры на плытах», «Зялёная яшма», «***Калі душа свій шлях зямны закончыць...», «***Хто пасмее сказаць, што сагнула пад вятрамі мяне?..») пераклала маладая беларуская пісьменніцы Настасся Нарэйка, якая жыве і працуе ў Камянцы, на Берасцейшчыне. Публікацыя зусім не выпадковая. У Выдавецкім доме «Звязда» рыхтуецца да выдання анталогія башкірскай паэзіі ў перакладзе на беларускую мову. Гэты творчы праект ажыццяўляецца ў межах Пагаднення аб супрацоўніцтве паміж Саюзам пісьменнікаў Беларусі і Саюзам пісьменнікаў Рэспублікі Башкартастан. 

Тры вершы добра вядомай у Расіі якуцкай паэтэсы Наталлі Харламп’евай («***Мой дзед аланхасутам быў...»; «***Тры вершы з ласкі багоў...»; «Якуцкая страла») пераўвасобіла на беларускую мову Святлана Быкава, якая даволі актыўна і напружана працуе ў галіне мастацкага перакладу. 

Рагнед Малахоўскі адкрыў для беларускага чытача вершы двух паэтаў Інданэзіі — Дэнака Крысціянці («Піць каву з Богам») і Туці Хэраці («Тры мае каханні»). Нагадаем, што насельніцтва Інданэзіі складае болей 270 мільёнаў чалавек. Чацвёртае месца ў свеце па насельніцтву. Сёмая эканоміка ў свеце. Літаратура на ўласных мовах маецца ў дзесяткаў народаў Інданэзіі. Найболей развітая яванская літаратура. 

Сяргей ШЫЧКО

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Для непаседаў і іх бацькоў

Для непаседаў і іх бацькоў

Пабывалі ў першай дзіцячай мультыбрэндавай краме «Світанак Непаседа» і даведаліся, што пачым.