Вы тут

БЧ прызначыла 14 дадатковых цягнікоў да рэспубліканскага свята «Купалле» ў Александрыі


Беларуская чыгунка прызначыла 14 дадатковых цягнікоў да рэспубліканскага свята «Купалле» («Александрыя збірае сяброў»), якое пройдзе 6-7 ліпеня ў аграгарадку Александрыя Шклоўскага раёна. Аб гэтым паведамілі ў прэс-цэнтры БЧ.


Фота: БелТА

Графік руху дадатковых цягнікоў складзены з улікам часу пачатку і заканчэння канцэртнай праграмы свята «Купалле». Так, 6 ліпеня ў дадатак да дзейнага раскладу прызначана 9 цягнікоў рэгіянальных ліній эканомкласа Магілёў — Копысь — Магілёў і Орша — Копысь — Орша. Таксама цягнікам міжрэгіянальных ліній бізнес-класа № 705 Полацк — Магілёў і № 706 Магілёў — Полацк у гэты дзень прадугледжаны дадатковы прыпынак на станцыі Копысь.

Такім чынам, з улікам дзейнага графіка руху 6 і 7 ліпеня на станцыі Копысь будуць рабіць прыпынкі 28 цягнікоў рэгіянальных і міжрэгіянальных ліній, якія курсуюць з Магілёва, Оршы, Віцебска, Гомеля, Полацка і Брэста.

Папярэдні продаж праязных дакументаў на цягнікі рэгіянальных ліній эканомкласа адчыняецца за 10 сутак да даты адпраўлення цягніка.

Больш падрабязную інфармацыю аб раскладзе руху цягнікоў, прыпынках і кошце праезду жадаючыя наведаць рэспубліканскае свята «Купалле» могуць атрымаць на афіцыйным інтэрнет-сайце Беларускай чыгункі, а таксама ў кантакт-цэнтры па тэлефоне 105.

Выбар рэдакцыі

Эканоміка

Сёлетні ўраджай трэба сабраць без страт

Сёлетні ўраджай трэба сабраць без страт

 Убраць з палёў трэба будзе больш за 2 мільёны збожжавых каласавых і зернебабовых культур без кукурузы, грэчкі і проса. 

Грамадства

Дадатак для падаткаў

Дадатак для падаткаў

Ключавыя навацыі звязаны з лічбавай сферай. 

Грамадства

Вікторыя Шумельчык: «Ніколі не глянула б на мужчыну-лайдака»

Вікторыя Шумельчык: «Ніколі не глянула б на мужчыну-лайдака»

Вонкава яна — рамантычная светлавалосая жанчына...