Вы тут

У Мінску раскрыты кватэрныя ашуканцы


Жадалі зняць кватэру, але засталіся без грошай і без жылля. У Мінску раскрыты кватэрныя ашуканцы. Аб гэтым паведамляе БелТА са спасылкай на ГУУС Мінгарвыканкама.


З пачатку года ў Савецкае РУУС сталіцы звярнуліся шэсць жыхароў раёна, якія сталі ахвярамі падману пры арэндзе кватэр і пазбавіліся ў агульнай складанасці больш як Br1500.

У прыватнасці, адзін з заяўнікаў на анлайн-платформе знайшоў аб’яву аб здачы кватэры і яшчэ да агляду і асабістай сустрэчы з арэндадаўцам пералічыў яму перадаплату ў памеры Br300.

Атрымаўшы грошы, ашуканец перастаў выходзіць на сувязь. Па такой жа схеме зламыснікі падманулі і іншых заяўнікаў.

Узбуджаны крымінальныя справы па фактах махлярства. Міліцыя нагадвае: не трэба рабіць аплату жылля без папярэдняга агляду кватэры і заключэння дагавора арэнды.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Як гэта — быць сучасным ратавальнікам?

Як гэта — быць сучасным ратавальнікам?

Карэспандэнт «Звязды» паглыбіўся ў прафесію.

Здароўе

Як перажыць спякоту

Як перажыць спякоту

Дзевяць важных правіл.