Вы тут

Больш за 80 тыс. дзяцей штогод праходзяць санаторна-курортнае лячэнне ў суправаджэнні дарослых


Штогод больш як 80 тыс. дзяцей забяспечваюцца санаторна-курортным лячэннем і аздараўленнем разам з дарослымі. Аб гэтым расказаў намеснік дырэктара Рэспубліканскага цэнтра па аздараўленні і санаторна-курортным лячэнні насельніцтва Аляксандр Цай, паведамляе БелТА.


Фота з адкрытых крыніц

«Больш за 80 тыс. дзяцей штогод забяспечваюцца санаторна-курортным лячэннем і аздараўленнем разам з суправаджаючымі асобамі, педагогамі», — сказаў Аляксандр Цай.

Гаворачы аб асаблівасцях санаторнага лячэння дзяцей, ён звярнуў увагу, што ёсць розныя катэгорыі пуцёвак, працягласць аздараўлення, увогуле, шмат нюансаў. Так, дзеці, якія жывуць або навучаюцца на тэрыторыі радыеактыўнага забруджвання, цэлы год ездзяць у дзіцячыя рэабілітацыйна-аздараўленчыя цэнтры, дзіцячыя санаторыі, санаторыі для дарослых і дзяцей. «База ў нас дастаткова шырокая для іх прыёму», — дадаў Аляксандр Цай.

Ён паведаміў, што цяпер у Беларусі функцыянуе 13 дзіцячых рэабілітацыйна-аздараўленчых цэнтраў і сем дзіцячых санаторыяў. Акрамя таго, ёсць санаторыі для дарослых.

Намеснік дырэктара цэнтра асобна спыніўся на такой катэгорыі, як дзеці, якія накіроўваюцца на санаторна-курортнае лячэнне сумесна з бацькамі. «У нас 30 санаторна-курортных арганізацый прымаюць гэту катэгорыю на санаторна-курортнае лячэнне сумесна з бацькам», — удакладніў ён.

Аляксандр Цай дадаў, што максімальная запаўняльнасць санаторна-курортных арганізацый Беларусі ў летні перыяд дасягаецца не толькі за кошт пуцёвак з выкарыстаннем бюджэтнага фінансавання, але і за кошт іх самастойнай рэалізацыі. На пуцёўкі сёння вельмі высокі попыт, падкрэсліў ён.

Выбар рэдакцыі

Культура

Сусвет пад крыламі наміткі

Сусвет пад крыламі наміткі

Гутарка з мастацтвазнаўцам Марыяй Віннікавай.

Грамадства

Дадатак для падаткаў

Дадатак для падаткаў

Ключавыя навацыі звязаны з лічбавай сферай.