Вы тут

У Палацы Незалежнасці адкрылася выстава жывапісца Аляксандра Шылава


Сёння ў Палацы Незалежнасці адкрылася выстава вядомага жывапісца, Героя працы Расіі, Народнага мастака СССР Аляксандра Шылава.


У экспазіцыі, якая адкрылася акурат у Дзень Расіі, прадстаўлены 33 жывапісныя творы майстра, якія адрозніваюцца глыбінёй псіхалагізму, жыццёвай даставернасцю і ўнутранай праўдай характару. Асноўнае месца займаюць партрэты людзей з няпростым лёсам і жыццём: удзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны, свяшчэннаслужыцеляў, дзеячаў культуры, спорту і іншых. За іх плячыма — вопыт цэлага пакалення. 

Першы намеснік міністра культуры Валерый Грамада, які прысутнічаў на адкрыцці, падзякаваў аўтару прац за ініцыятыву і рэалізацыю выставы, а таксама адзначыў, што беларусам прадаставілася цудоўная магчымасць — пабачыць на свае вочы прафесійнае майстэрства Аляксандра Шылава спачатку ў Палацы Незалежнасці, а пасля яшчэ і ў Нацыянальным мастацкім музеі.

— Гэтая выстава выклікае шырокі грамадскі рэзананс і стане яркай падзеяй у жыцці нашай краіны, — запэўніў Валерый Грамада.

 

Генеральны дырэктар Нацыянальнага мастацкага музея Ганна Конанава адзначыла, што гэты выставачны праект, асоба аўтара і тыя ідэі, якія ўзнімаюцца, сведчаць пра дружбу і моцную сувязь паміж народамі Беларусі і Расіі: 

— Галерэя партрэтаў, якую мы назіраем сёння ў Палацы Незалежнасці — гэта моцнае творчае, мастацкае і сацыяльнае выказванне, — адзначае Ганна Конанава. — Ідэя і канцэпт ролі асобы ў гісторыі становяцца вельмі актуальнымі і ў вобразах тых, хто адлюстраваны ў працах аўтара, гэта асабліва бачна. 

— Я вельмі ганаруся тым, што маю магчымасць выставіць свае працы ў Палацы Незалежнасці, — сказаў сам Аляксандр Шылаў. — За гэта дзякую кіраўніцтву Беларусі, Прэзідэнту Аляксандру Лукашэнку. 

Свае работы вядомы мастак ужо цяпер падарыў дзяржаве, Расіі. Гэты грамадзянскі і патрыятычны ўчынак, дарэчы, з’яўляецца унікальным. Яго жыццё ў творчасці з’яўляецца прыкладам для многіх як трэба служыць Радзіме, людзям.

Яна ВАЛАСАЧ

Фота аўтара і Лізаветы ГОЛАД

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Дадатак для падаткаў

Дадатак для падаткаў

Ключавыя навацыі звязаны з лічбавай сферай. 

Грамадства

Вікторыя Шумельчык: «Ніколі не глянула б на мужчыну-лайдака»

Вікторыя Шумельчык: «Ніколі не глянула б на мужчыну-лайдака»

Вонкава яна — рамантычная светлавалосая жанчына...

Сельская гаспадарка

 Высокія ўраджаі ўзбагачаюць гаспадаркі і выяўляюць лідараў жніва

Высокія ўраджаі ўзбагачаюць гаспадаркі і выяўляюць лідараў жніва

Гродзенскі раён традыцыйна ў ліку перадавых на Гродзеншчыне.