Вы тут

Кухня па правілах фэн-шуй


Кухня — гэта сэрца дома, гэта крыніца ежы, якая неабходна нам штодня. У кухні павінна быць камфортная атмасфера, каб вам тут добра працавалася. Атмасфера і размяшчэнне ў кухні мае вялікае значэнне як для самога чалавека, так і для яго натхнення да прыгатавання ежы.


Фота з адкрытых крыніц

Вы можаце планаваць кухню, кіруючыся толькі сваімі густамі і прыхільнасцямі. Калі вы высокага росту, то падніміце працоўныя паверхні вышэй, а калі вы невысокія — наадварот, апусціце.

Рознае кухоннае абсталяванне — кавамолка, сокавыціскалка, міксер і іншыя падобныя рэчы — адразу ж прыбірайце, калі яны вам у дадзены момант не патрэбныя. Кухня і без таго напоўнена ежай, рухам пары, звонам посуду. Адзіныя рэчы, якія неабходны, — гэта цішыня, гармонія з самім сабой і натхненне.

Колер уплывае на настрой. Кухня зялёнага колеру ў інтэр’еры наблізіць да спакою, чырвоныя ноты ў інтэр’еры ўзбудзяць, жоўта-аранжавая кухня ўзніме настрой.

На кухні могуць узнікнуць некаторыя стыхійныя канфлікты, напрыклад, агонь не павінен знаходзіцца побач з вадой (халадзільнік), а дрэва (працоўная паверхня) побач з металам, нажы заўсёды трэба захоўваць асобна. У ідэале размяшчэнне ў кухні павінны быць такім: ракавіну лепш за ўсё ўсталяваць у паўночнай частцы, каб сваякі вам дапамагалі па доме. Прадукты лепш захоўваць на захадзе (азначае задавальненне). Есці старацца ва ўсходняй частцы. Сталы павінны быць вызваленымі ад усяго лішняга. Выбар гардзін на кухні гэтак жа на свой густ, але чырвоны колер спрыяльны для здароўя і творчага падыходу да ежы.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Дадатак для падаткаў

Дадатак для падаткаў

Ключавыя навацыі звязаны з лічбавай сферай. 

Грамадства

Вікторыя Шумельчык: «Ніколі не глянула б на мужчыну-лайдака»

Вікторыя Шумельчык: «Ніколі не глянула б на мужчыну-лайдака»

Вонкава яна — рамантычная светлавалосая жанчына...

Сельская гаспадарка

 Высокія ўраджаі ўзбагачаюць гаспадаркі і выяўляюць лідараў жніва

Высокія ўраджаі ўзбагачаюць гаспадаркі і выяўляюць лідараў жніва

Гродзенскі раён традыцыйна ў ліку перадавых на Гродзеншчыне.