Вы тут

Прафсаюз камунальнікаў рэалізуе праект «Асобы вызваліцеляў»


Прафсаюз работнікаў мясцовай прамысловасці і камунальна-бытавых прадпрыемстваў запускае спецпраект «Асобы вызваліцеляў», прымеркаваны да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. 


Фота з адкрытых крыніц

Ініцыятыва накіравана на захаванне пераемнасці пакаленняў і гістарычнага мінулага краіны.

На працягу некалькіх месяцаў работнікі сферы жыллёва-камунальнай гаспадаркі дасылалі ў галіновы прафсаюз фатаздымкі і гісторыі сваіх блізкіх, якія прайшлі праз вайну. Усе сабраныя матэрыялы сістэматызаваны і будуць захоўвацца ў спецыяльным раздзеле на сайце прафсаюза.

— Для беларусаў тэма гістарычнага мінулага не проста вельмі важная. Гэта асабістая гісторыя кожнай беларускай сям’і. У многіх дамах захоўваюцца фотаздымкі блізкіх, якія бачылі гэтыя страшныя старонкі, змагаліся за нашу свабоду і незалежнасць. Кожны асобны лёс, кожная асабістая гісторыя — усё разам гэта і ёсць наша агульная спадчына, якую так важна зберагчы для нашых дзяцей. Будуць жывыя ўспаміны — будзе будучыня, — расказаў старшыня Беларускага прафсаюза работнікаў мясцовай прамысловасці і камунальна-бытавых прадпрыемстваў Юрый Дарагакупец. — Ад нашых работнікаў ужо паступіла каля 60 асабістых гісторый. Гэта ўспаміны аб блізкіх, якія ўдзельнічалі ў вызваленні Беларусі. 

І гэта толькі старт праекту. Кожны ахвотны можа расказаць гісторыю сваёй сям’і. Фотаздымкі з апісаннем можна дасылаць у прафкамы, якія ўваходзяць у склад галіновага прафсаюза. Таксама ініцыятыва запускаецца ў сацыяльных сетках.

У планах алічбаваць усе матэрыялы і фатаздымкі і аб’яднаць іх у агульны альбом успамінаў. Акрамя таго, у бліжэйшы час Беларускі прафсаюз работнікаў мясцовай прамысловасці і камунальна-бытавых прадпрыемстваў арганізуе аднайменную выстаўку ўсіх сабраных архіўных сямейных матэрыялаў. Прэзентацыю плануецца правесці ў музеі Вялікай Айчыннай вайны ў Мінску з удзелам прафсаюзнага маладзёжнага актыву і сацыяльных партнёраў.

Алена КРАВЕЦ

Выбар рэдакцыі

Культура

Сусвет пад крыламі наміткі

Сусвет пад крыламі наміткі

Гутарка з мастацтвазнаўцам Марыяй Віннікавай.

Грамадства

Стыхія нарабіла бяды

Стыхія нарабіла бяды

Энергетыкі працягваюць аднаўленчыя работы пасля разгулу стыхіі ў 1,2 тысячы населеных пунктаў.

Адукацыя

Прыёмная кампанія: фініш блізка

Прыёмная кампанія: фініш блізка

17 ліпеня — апошні дзень, калі ў абітурыентаў прымаюць дакументы на бюджэтную форму навучання.  

Тэатр

Барыс Цяцёркін: Я аднолькава ўлюбёны і ў тэатр, і ў кіно

Барыс Цяцёркін: Я аднолькава ўлюбёны і ў тэатр, і ў кіно

Артыст Купалаўскага тэатра —  пра дзяцінства, шлях да сцэны і вывучэнне беларускай мовы.