Вы тут

У Мінску затрымалі мужчыну, які скраў каштоўнасці з храма


У сталіцы затрыманы мужчына, які скраў каштоўнасці з храма. Аб гэтым паведамілі БелТА ў Следчым камітэце.


Фота БелТА

Днём 10 чэрвеня невядомы забег у царкву, размешчаную на вул. Карастаянавай, разбіў рамку іконы і выкраў прынашэнне прыхаджан — залатыя і сярэбраныя ланцужкі, крыжыкі, завушніцы і кулоны.

Вельмі хутка ён быў затрыманы супрацоўнікамі міліцыі.

Злодзеем аказаўся раней неаднаразова судзімы 23-гадовы мінчанін. Устаноўлена, што пасля аграблення хлопец спрабаваў здаць выкрадзенае ў ламбард.

Следчымі распачата крымінальная справа.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Праўда і міфы аб паўфабрыкатах

Праўда і міфы аб паўфабрыкатах

У Год якасці мы задалі навукоўцам нязручныя пытанні аб тым, што «ўнутры» магазіннай пельмешкі або катлеткі.