Вы тут

Грэцыя закрывае школы і Акропаль з-за спякоты


Грэцыя часова закрыла адну з галоўных славутасцяў краіны Афінскі Акропаль, а таксама прыпыніла працу школ з-за моцнай спякоты, паведамляе ТАСС.


Чакаецца, што 12 і 13 чэрвеня ў некаторых частках краіны тэмпература дасягне 43 градусаў па Цэльсіі з-за паўднёвых вятроў, якія прыносяць гарачае паветра і пыл з Паўночнай Афрыкі.

Акропаль, дзе ў тым ліку знаходзіцца вядомы храм Парфенон, застаецца закрытым з поўдня да 17.00 па мясцовым часе.

Акрамя таго, у гэтыя два дні будуць закрыты многія пачатковыя школы і дзіцячыя сады па ўсёй краіне.

Грэцыя з’яўляецца адной з найбольш схільных да кліматычнага ўздзеяння краін Еўропы. У мінулым годзе павышэнне тэмпературы справакавала смяротныя лясныя пажары, а затым дажджы выклікалі адны з самых моцных паводак у гісторыі краіны.

Па дадзеных навукоўцаў, мінулая зіма была самай гарачай у Грэцыі за ўсю гісторыю назіранняў, а колькасць ападкаў была невялікая, што стварыла ўмовы для ўзнікнення новых пажараў. Падобныя ўмовы назіраліся летась на большай частцы паўднёвай Еўропы, у тым ліку Партугаліі, Францыі, Іспаніі і Італіі, дзе пажары сталі прычынай гібелі дзесяткаў чалавек.

У Грэцыі пажары сёлета пачаліся раней, чым чакалася, ужо ў сакавіку. Пасля леташніх разбуральных лясных пажараў, у тым ліку на востраве Радос, якія прымусілі мясцовыя ўлады правесці масавую эвакуацыю насельніцтва, Грэцыя актывізавала падрыхтоўку, наняўшы больш спецыялізаванага персаналу і ўзмацніўшы навучанне.

Прэв’ю: pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Культура

Сусвет пад крыламі наміткі

Сусвет пад крыламі наміткі

Гутарка з мастацтвазнаўцам Марыяй Віннікавай.

Грамадства

Стыхія нарабіла бяды

Стыхія нарабіла бяды

Энергетыкі працягваюць аднаўленчыя работы пасля разгулу стыхіі ў 1,2 тысячы населеных пунктаў.

Адукацыя

Прыёмная кампанія: фініш блізка

Прыёмная кампанія: фініш блізка

17 ліпеня — апошні дзень, калі ў абітурыентаў прымаюць дакументы на бюджэтную форму навучання.  

Тэатр

Барыс Цяцёркін: Я аднолькава ўлюбёны і ў тэатр, і ў кіно

Барыс Цяцёркін: Я аднолькава ўлюбёны і ў тэатр, і ў кіно

Артыст Купалаўскага тэатра —  пра дзяцінства, шлях да сцэны і вывучэнне беларускай мовы.