Вы тут

Прысвячаецца юбілею Васіля Быкава


12 чэрвеня круглы стол навуковага і метадычнага часопіса «Роднае слова» на тэму «Васіль Быкаў. Шляхі і перспектывы даследвання і інтэрпрэтацыі творчасці: да 100-годдзя народнага пісьменніка Беларусі» пройдзе на пляцоўцы Беларускага архіва-музея літаратуры і мастацтва. 


Фота Sputnik

Мяркуецца, што спікерамі круглага стала стануць прадстаўнікі навукова-асветніцкай грамадскасці, аўтары нумара-альманаха часопіса «Роднае слова», прымеркаванага да стагоддзя народнага пісьменніка Беларусі, — біёграфы празаіка, літаратура- і мастацтвазнаўцы, літаратары, архівісты, супрацоўнікі вядучых літаратурных і мастацкіх музеяў, якія падзеляцца поглядам на асэнсаванне асобы і спадчыны Васіля Быкава. 

Удзел у круглым стале прымуць і кіраўнікі Саюза пісьменнікаў — старшыня, дырэктар — галоўны рэдактар Выдавецкага дома «Звязда» Алесь Карлюкевіч, намеснік старшыні, галоўны рэдактар газеты «Літаратура і мастацтва» Аляксей Чарота. Дарэчы, зусім нядаўна ў Выдавецкім доме «Звязда» масавым тыражом у 28 800 экзэмпляраў пабачыла свет кніга Васіля Быкава «Выбраныя творы», куды ўвайшлі аповесці «Альпійская балада» «Сотнікаў», «У тумане» і апавяданні «Адна ноч і «Смерць чалавека». Яшчэ раней у выдавецтве пабачыла свет кніга «Васіль Быкаў: вядомы і невядомы», аўтарамі якой выступілі кандыдат філалагічных навук Валянціна Локун і пісьменнік Анатоль Сульянаў. 

Падчас мерапрыемства адбудзецца адкрыццё выстаўкі «Сам-насам з вечнасцю», падрыхтаванай паводле матэрыялаў, шгто захоўваюцца ў Беларускім дзяржаўным архііве-музеі літаратуры і мастацтва.

Кастусь ЛЕШНІЦА

Выбар рэдакцыі

Культура

Сусвет пад крыламі наміткі

Сусвет пад крыламі наміткі

Гутарка з мастацтвазнаўцам Марыяй Віннікавай.

Грамадства

Стыхія нарабіла бяды

Стыхія нарабіла бяды

Энергетыкі працягваюць аднаўленчыя работы пасля разгулу стыхіі ў 1,2 тысячы населеных пунктаў.

Адукацыя

Прыёмная кампанія: фініш блізка

Прыёмная кампанія: фініш блізка

17 ліпеня — апошні дзень, калі ў абітурыентаў прымаюць дакументы на бюджэтную форму навучання.  

Тэатр

Барыс Цяцёркін: Я аднолькава ўлюбёны і ў тэатр, і ў кіно

Барыс Цяцёркін: Я аднолькава ўлюбёны і ў тэатр, і ў кіно

Артыст Купалаўскага тэатра —  пра дзяцінства, шлях да сцэны і вывучэнне беларускай мовы.