Вы тут

Карпенка распавёў пра падрыхтоўку да прэзідэнцкіх выбараў у 2025 годзе


У эфіры тэлеканала «Беларусь 1» старшыня ЦВК Ігар Карпенка распавёў аб падрыхтоўцы да прэзідэнцкіх выбараў у 2025 годзе, паведамляе БелТА.


Фота БелТА

«Мы падышлі да завяршальнай стадыі электаральнага працэсу — гэта выбары Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, якія павінны адбыцца не пазней за 20 ліпеня 2025 года, — распавёў Ігар Карпенка. — Мы будзем арыентавацца на тое выбарчае заканадаўства, якое ў нас дзейнічае цяпер. У Выбарчы кодэкс, сапраўды, уносіліся сур’ёзныя праўкі ў адпаведнасці са зменамі і дапаўненнямі, якія былі ўнесены ў Канстытуцыю і прыняты на рэспубліканскім рэферэндуме, у шэраг іншых заканадаўчых актаў уносіліся змяненні і дапаўненні. І фактычна мы апрабавалі абноўлены кодэкс у Адзіны дзень галасавання і можам з упэўненасцю сказаць, што прэзідэнцкая выбарчая кампанія будзе праходзіць ужо па дзеючым абноўленым Выбарчым кодэксе».

Згодна з Выбарчым кодэксам, выбары Прэзідэнта прызначаюцца не пазней за 5 месяцаў да заканчэння тэрміну паўнамоцтваў Прэзідэнта і праводзяцца ў нядзелю не пазней за 2 месяцы да заканчэння тэрміну паўнамоцтваў дзеючага Прэзідэнта, адзначыў кіраўнік ЦВК. «Гэта значыць, у Палаты прадстаўнікоў ёсць такі досыць вялікі зазор для разгляду канкрэтнай даты правядзення выбарчай кампаніі. Не будзем забягаць наперад. Гэта канстытуцыйныя паўнамоцтвы выключна Палаты прадстаўнікоў і ва ўстаноўленыя тэрміны яна прыме адпаведнае рашэнне, — падкрэсліў ён. — Але нягледзячы на тое што пакуль пастанова не прынятая, фактычна можам сказаць, што пачалася падрыхтоўка. Таму што заўсёды пасля завяршэння адной выбарчай кампаніі пачынаецца падрыхтоўка да чарговай».

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Дадатак для падаткаў

Дадатак для падаткаў

Ключавыя навацыі звязаны з лічбавай сферай. 

Грамадства

Вікторыя Шумельчык: «Ніколі не глянула б на мужчыну-лайдака»

Вікторыя Шумельчык: «Ніколі не глянула б на мужчыну-лайдака»

Вонкава яна — рамантычная светлавалосая жанчына...

Сельская гаспадарка

 Высокія ўраджаі ўзбагачаюць гаспадаркі і выяўляюць лідараў жніва

Высокія ўраджаі ўзбагачаюць гаспадаркі і выяўляюць лідараў жніва

Гродзенскі раён традыцыйна ў ліку перадавых на Гродзеншчыне.