Вы тут

90 гадоў Саюзу пісьменнікаў Беларусі


8 — 14 чэрвеня Саюз пісьменнікаў Беларусі адзначае сваё 90-годдзе. З юбілейнай датай творчае аб’яднанне літаратараў павіншаваў Інстытут Еўропы Другога Пекінскага ўніверсітэта замежных моў (Кітайская Народная Рэспубліка). 


Фота БелТА

Вось што гаворыцца ў віншаванні з кітайскага боку: «Інстытут Еўропы Другога Пекінскага ўніверсітэта замежных моў выказвае Саюзу пісьменнікаў Беларусі самыя цёплыя віншаванні ў сувязі з 90-годдзем з дня заснавання. 

На працягу апошніх дзесяцігоддзяў Саюз пісьменнікаў Беларусі быў важным культурным і літаратурным цэнтрам, які аб’яднаў многіх таленавітых аўтараў і садзейнічаў распаўсюджванню і развіццю літаратуры вашай краіны. Уклад вашага саюза ў захаванне і развіццё культурных традыцый, развіццё нацыянальнай літаратуры і яе прасоўванне на міжнароднай арэне іграе важкую ролю. 

Жадаем вашаму саюзу ў будучыні яшчэ болей творчых дасягненняў і значных твораў. Таксама спадзяёмся, што наша супрацоўніцтва і абмен вопытам прадоўжаць прыносіць радасць і натхненне чытачам Беларусі, Кітая і ўсяго свету». 

У Саюза пісьменнікаў Беларусі складваюцца добрыя адносіны з літаратарамі, даследчыкамі літаратуры і культуры Кітая. Толькі што ў Пекіне пабачыла свет кніга выбраных твораў лаўрэата Нацыянальнай літаратурнай прэміі Беларусі Алеся Бадака. Яшчэ раней, напрыканцы 2022 года, — калектыўны зборнік твораў сучасных беларускіх паэтаў і празаікаў у перакладзе на кітайскую мову. Усе гэтыя памкненні з’яўляюцца працягам той працы, якая ажыццяўлялася ў 1950 — 1980-я гады, калі ў КНР выйшлі кнігі Янкі Купалы, Якуба Коласа, Янкі Маўра, Аркадзя Куляшова, Кандрата Крапівы, Янкі Брыля, Петруся Броўкі, Максіма Танка, Івана Шамякіна і іншых знакамітых беларускіх пісьменнікаў. Да пераўвасаблення беларускай літаратуры на кітайскую мову спрычыніліся лепшыя майстры мастацкага перакладу — Гэ Баоцюань, Гао Ман, гу Юй і іншыя. Мост літаратурнай дружбы Беларусі і Кітая працягвае пашырацца і ўмацоўвацца і зараз, у новым стагоддзі. 

Кастусь ЛЕШНІЦА

Выбар рэдакцыі

Культура

Сусвет пад крыламі наміткі

Сусвет пад крыламі наміткі

Гутарка з мастацтвазнаўцам Марыяй Віннікавай.

Грамадства

Стыхія нарабіла бяды

Стыхія нарабіла бяды

Энергетыкі працягваюць аднаўленчыя работы пасля разгулу стыхіі ў 1,2 тысячы населеных пунктаў.

Адукацыя

Прыёмная кампанія: фініш блізка

Прыёмная кампанія: фініш блізка

17 ліпеня — апошні дзень, калі ў абітурыентаў прымаюць дакументы на бюджэтную форму навучання.  

Тэатр

Барыс Цяцёркін: Я аднолькава ўлюбёны і ў тэатр, і ў кіно

Барыс Цяцёркін: Я аднолькава ўлюбёны і ў тэатр, і ў кіно

Артыст Купалаўскага тэатра —  пра дзяцінства, шлях да сцэны і вывучэнне беларускай мовы.