Вы тут

«Жыць жыццём людзей, іх клопатамі»


Старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па адукацыі, навуцы, культуры і сацыяльным развіцці Ігар Луцкі прыняў удзел у семінары-нарадзе па пытанні павышэння якасці атэстацыі навуковых работнікаў вышэйшай кваліфікацыі ва ўстановах вышэйшай адукацыі, якая адбылася на пляцоўцы ўстановы адукацыі «Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт інфарматыкі і радыёэлектронікі». У ходзе мерапрыемства абмеркаваны праблемы атэстацыі навуковых работнікаў вышэйшай кваліфікацыі, дзейнасць саветаў па абароне дысертацый, створаных пры арганізацыях сістэмы Міністэрства адукацыі, разгледжаны вопыт і вынікі работы па гэтым кірунку ў Беларускім дзяржаўным універсітэце, Беларускім нацыянальным тэхнічным універсітэце, установах адукацыі «Беларускі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт» і «Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт інфарматыкі і радыёэлектронікі».


Член Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па міжнародных справах і нацыянальнай бяспецы, галоўны ўрач Брэсцкай абласной клінічнай бальніцы Аляксандр Карпіцкі выступіў з інфармацыяй аб Усебеларускім народным сходзе перад калектывам узначаленай установы. Дэлегат УНС расказаў аб сваіх уражаннях ад форуму, планах работы, асноўных праграмных дакументах, прынятых VІІ Усебеларускім народным сходам, мэтах і задачах галоўнага органа прадстаўнічай улады краіны. «Патрыятычны рух у нашай краіне набірае абароты, — адзначыў ён. — Мы неяк страпянуліся, прачнуліся, увайшлі ў нейкі мабілізацыйны рэжым, і гэты рэжым трэба захоўваць, таму што лягчэй, прынамсі ў агляднай перспектыве, не будзе. Нам спатрэбіцца кагорта ідэйна зараджаных людзей, якія дзейнічаюць у інтарэсах Радзімы, гатовых ствараць структуры, на якія потым будзе абапірацца ўлада, развівацца грамадства і беларуская дзяржаўнасць. Патрэбна вялікая праца, бо час выбраў нас».

Старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па эканоміцы, бюджэце і фінансах Уладзіслаў Татарыновіч правёў асабісты прыём грамадзян, у тым ліку індывідуальных прадпрымальнікаў, іх прадстаўнікоў і прадстаўнікоў юрыдычных асоб. У ходзе прыёму ўсім, хто звярнуўся, былі дадзены неабходныя тлумачэнні. Пытанне аб замене сістэмы ацяплення ў адным са шматпавярховых дамоў г. Мінска ўзята сенатарам на кантроль.

Член Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па адукацыі, навуцы, культуры і сацыяльным развіцці Тамара Красоўская правяла лекцыю для слухачоў праграмы павышэння кваліфікацыі «Тэорыя і практыка арганізацыі работы з насельніцтвам» Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь. Дыстанцыйная лекцыя была прысвечана актуальным формам і метадам работы з насельніцтвам у сферы сацыяльнай абароны. Сенатар звярнула асаблівую ўвагу на важнасць гэтай сферы ў жыцці беларусаў. «Сёння сацыяльная абарона — гэта надзейны падмурак дабрабыту жыхароў нашай краіны, — падкрэсліла яна. — У нас няма ніводнага кінутага дзіцяці і старога, ніводны чалавек не пакінуты сам-насам са сваімі праблемамі. Упэўнена, што жыць жыццём людзей, іх клопатамі, праблемамі — галоўны і нязменны прынцып у рабоце з насельніцтвам». Напрыканцы сустрэчы Тамара Красоўская адказала на пытанні слухачоў, падзялілася ўласным досведам вырашэння складаных пытанняў.

Вераніка КАНЮТА

Прэв’ю: pravo.by

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Як гэта — быць сучасным ратавальнікам?

Як гэта — быць сучасным ратавальнікам?

Карэспандэнт «Звязды» паглыбіўся ў прафесію.

Эканоміка

Першыя —  найлепшыя!

Першыя — найлепшыя!

Віцебшчына ўвайшла ў актыўную фазу ўборкі па ўсіх культурах. 

Грамадства

Тое,  што вырасцілі самі

Тое, што вырасцілі самі

За шэсць месяцаў гэтага года нарыхтоўшчыкі Белкаапсаюза выплацілі насельніцтву 146 мільёнаў рублёў.