Вы тут

Качанава: Гістарычную праўду нельга перакроіць, нельга перакрэсліць


Гістарычную праўду нельга перакроіць, нельга перакрэсліць, заявіла старшыня Савета Рэспублікі Наталля Качанава падчас сустрэчы са старшынёй Мілі Меджліса Азербайджанскай Рэспублікі Сагібай Гафаравай, перадае БелТА.


«Для нас вельмі важная гуманітарная сфера. Мы ведаем, наколькі эфектыўна праходзяць Дні культуры Беларусі ў Азербайджане і дні Азербайджана ў Беларусі. Для нас вельмі важна ў цяперашняй сітуацыі захоўваць гістарычную памяць. У год 80-годдзя вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў мы ўспамінаем усіх тых, хто цаной свайго жыцця вызваляў нашу краіну, у цэлым Савецкі Саюз ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, ад той карычневай чумы. І мы ўдзячныя азербайджанскаму народу, таму што мы ведаем, колькі ваявала на франтах. Каля 2 тыс. загінула азербайджанцаў, абараняючы Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Мы Свята шануем памяць тых, хто загінуў, у нас вуліцы названыя іх імёнамі. І мы разумеем, які ўклад унёс азербайджанскі народ у гэтую перамогу», — адзначыла Наталля Качанава.І гэтую памяць, і гістарычную праўду трэба абараняць. «Мы разумеем, што гістарычную праўду нельга перакроіць, нельга перакрэсліць, што спрабуе сёння зрабіць калектыўны Захад, — падкрэсліла спікер. — Захаванне гістарычнай памяці і праўды — гэта той падмурак, на якім грунтуецца наша сяброўства». Наталля Качанава падзякавала Азербайджану за тое, што іх моладзь возьме ўдзел у патрыятычным праекце «Цягнік Памяці».

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Як гэта — быць сучасным ратавальнікам?

Як гэта — быць сучасным ратавальнікам?

Карэспандэнт «Звязды» паглыбіўся ў прафесію.

Эканоміка

Першыя —  найлепшыя!

Першыя — найлепшыя!

Віцебшчына ўвайшла ў актыўную фазу ўборкі па ўсіх культурах. 

Грамадства

Тое,  што вырасцілі самі

Тое, што вырасцілі самі

За шэсць месяцаў гэтага года нарыхтоўшчыкі Белкаапсаюза выплацілі насельніцтву 146 мільёнаў рублёў.