Вы тут

​Сергяенка: У гуманітарным супрацоўніцтве ў Беларусі і Азербайджана маса напрамкаў


У гуманітарным супрацоўніцтве ў Беларусі і Азербайджана маса напрамкаў, заявіў старшыня Палаты прадстаўнікоў Ігар Сергяенка падчас сустрэчы са старшынёй Мілі Меджліса Азербайджанскай Рэспублікі Сагібай Гафаравай, перадае БелТА.


«У гуманітарным супрацоўніцтве ў нас маса кірункаў. Гэта і развіццё супрацоўніцтва ў сферы культуры, і ў сферы навукі. Ужо сёння з нашымі вядучымі навучальнымі ўстановамі і навуковымі інстытутамі мы працуем над тым, каб прапрацаваць і паглядзець, якіх спецыялістаў, даследчыкаў, навукоўцаў можна запрасіць да нас, каб прачыталі лекцыі па розных напрамках. Гэта значыць пэўная падрыхтоўчая праца вядзецца, — сказаў Ігар Сергяенка. — Сур’ёзная ніша для ўзаемадзеяння-развіццё турызму. Патэнцыял Азербайджана ў турыстычным плане велізарны, і патэнцыял Беларусі — не меншы». 

Важным для нашых краін з’яўляецца захаванне гістарычнай праўды, гістарычнай памяці, якую сёння Захад імкнецца ўзмоцнена перапісаць, ачарніць. «І мы гэтую праўду павінны адстаяць і словам, і справай. Мы проста абавязаны захаваць гэтую памяць і развіваць яе далей», — падкрэсліў спікер.

У Беларусі свята шануюць памяць ураджэнцаў Азербайджана, якія ўнеслі неацэнны ўклад у Вялікую Перамогу. У Зале Перамогі Музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны залатымі літарамі выбіты імёны васьмі годных сыноў Азербайджана-Герояў Савецкага Саюза, якія праявілі мужнасць і гераізм у гады мінулай вайны пры вызваленні Беларусі. Сярод іх-двойчы Герой Савецкага Саюза гвардыі генерал-маёр танкавых войскаў Азі Асланаў. Танкавая брыгада пад яго камандаваннем удзельнічала ў вызваленні Плешчаніц, Смаргоні, Вілейкі, Маладзечна, фарсіраванні ракі Бярэзіны.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Праўда і міфы аб паўфабрыкатах

Праўда і міфы аб паўфабрыкатах

У Год якасці мы задалі навукоўцам нязручныя пытанні аб тым, што «ўнутры» магазіннай пельмешкі або катлеткі.