Вы тут

Гонкі на драконавых лодках увойдуць у праграму Алімпійскіх гульняў


Як паведаміў прэзідэнт Міжнароднай федэрацыі каноэ Томас Канецка, кітайскія гонкі на драконавых лодках стануць паказальным відам спорту на маючых адбыцца Алімпійскіх гульнях у Парыжы, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн»


Ён таксама заявіў, што ў кастрычніку на радзіме старажытнакітайскага паэта Цюй Юаня ў горадзе Цзыгуй пройдзе Чэмпіянат свету па веславанні на драконавых лодках, які арганізаваны Міжнароднай федэрацыяй каноэ. Акрамя гэтага, у Кітаі пройдзе першы міжнародны Суперкубак па веславанні на байдарках і каноэ, а падчас свята драконавых лодак (свята Дуаньуцзэ) прайшоў Фестываль лодак-драконаў. 

Гэтыя мерапрыемствы садзейнічаюць далейшай папулярызацыі гонак на драконавых лодках і каноэ, а таксама паглыбленню сувязяў і ўзаемнаму навучанню паміж кітайскімі і замежнымі прадстаўнікамі водных відаў спорту.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Як гэта — быць сучасным ратавальнікам?

Як гэта — быць сучасным ратавальнікам?

Карэспандэнт «Звязды» паглыбіўся ў прафесію.

Эканоміка

Першыя —  найлепшыя!

Першыя — найлепшыя!

Віцебшчына ўвайшла ў актыўную фазу ўборкі па ўсіх культурах. 

Грамадства

Тое,  што вырасцілі самі

Тое, што вырасцілі самі

За шэсць месяцаў гэтага года нарыхтоўшчыкі Белкаапсаюза выплацілі насельніцтву 146 мільёнаў рублёў.