Вы тут

Бамбук змяніў жыццё вяскоўцаў павета Дагуань


Павету Дагуань, што ў правінцыі Юньнань (Паўднёва-Заходні Кітай), ўдалося змяніць жыццё мясцовага насельніцтва да лепшага за кошт развіцця бамбукавай прамысловасці, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».


Дагуань быў гарыстай, цяжкапраходнай і бясплоднай мясцовасцю, тут практычна не было буйнога бізнэсу. На пачатковым этапе барацьбы з беднасцю, праведзенай урадам Кітая, 46,5 працэнта ад агульнай колькасці мясцовых жыхароў знаходзіліся за рысай беднасці.

За апошнія шэсць гадоў павет зрабіў бамбукавую галіну прыярытэтнай для прасоўвання «зялёнага» развіцця, замацавання дасягнутых поспехаў у барацьбе з беднасцю і садзейнічання адраджэнню сельскіх раёнаў. Мясцовы ўрад заахвочвае фермераў вырошчваць ценялюбівы бамбук цюнчжу (Qiongzhuea tumidinoda), для гэтага выдзелены сродкі на падтрымку галіны, прыведзены ў парадак дарогі, арганізавана навучанне тэхналогіям апрацоўкі бамбука цюнчжу, а таксама створана прадпрыемствы па перапрацоўцы бамбукавых пабегаў.

У выніку намаганняў мясцовага ўрада і сельскіх жыхароў плошча пад бамбукам цюнчжу пастаянна пашыралася і дасягнула амаль 68 тысяч гектараў, што складае больш за 70 працэнтаў ад агульнасусветнага паказчыка. Закупачная цана на бамбукавыя пабегі вырасла з прыкладна 4 да 12-14 юаняў за кілаграм, а сам бамбук цюнчжу стаў важнай сыравінай для вырабу дарагіх рамесных вырабаў і мэблі.

Паводле звестак Цэнтра развіцця бамбукавай прамысловасці павета Дагуань, цяпер тут дзейнічаюць 18 прадпрыемстваў па перапрацоўцы бамбукавых пабегаў, 21 калектыўная эканамічная арганізацыя, 82 фермерскія спецыялізаваныя кааператывы і сямейныя фермы ў сферы бамбукавай галіны. Сукупны кошт прадукцыі бамбукавай галіны ў Дагуане перавысіў 2 мільярды юаняў (каля 276 млн долараў). Дзякуючы мадэлі развіцця галіны з удзелам фермераў 173 тысячы мясцовых жыхароў, што складае 72,5 працэнта ўсяго сельскага насельніцтва павета, атрымалі выгаду ад вырошчвання бамбука.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Дадатак для падаткаў

Дадатак для падаткаў

Ключавыя навацыі звязаны з лічбавай сферай. 

Грамадства

Вікторыя Шумельчык: «Ніколі не глянула б на мужчыну-лайдака»

Вікторыя Шумельчык: «Ніколі не глянула б на мужчыну-лайдака»

Вонкава яна — рамантычная светлавалосая жанчына...

Сельская гаспадарка

 Высокія ўраджаі ўзбагачаюць гаспадаркі і выяўляюць лідараў жніва

Высокія ўраджаі ўзбагачаюць гаспадаркі і выяўляюць лідараў жніва

Гродзенскі раён традыцыйна ў ліку перадавых на Гродзеншчыне.