Вы тут

Надвор'е: Моцныя дажджы і навальніцы «патушаць» спякоту, але не надоўга


Пачатак гэтага тыдня абяцае быць дажджлівым. Пры развіцці воблачнасці і залішняй вільготнасці ноччу месцамі ў паўночных і цэнтральных раёнах, а днём у асобных раёнах па паўднёвым усходзе дажджы будуць дасягаць крытэрыяў моцных. Пры навальніцах месцамі будзе ўзмацняцца вецер да моцнага парывістага, паведамляюць спецыялісты Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.


Фота з адкрытых крыніц

У аўторак нашу краіну чакае «супердождж». У гэтыя суткі, ноччу на большай частцы тэрыторыі, а днём пераважна па ўсходняй палове краіны пройдуць дажджы, месцамі моцныя. Ноччу ў многіх раёнах, а днём па ўсходняй палове прагрымяць навальніцы, пры навальніцах месцамі ўзмацненне ветру парывамі 15–20 м/с. У начныя і ранішнія гадзіны ў асобных раёнах згусціцца туман. Тэмпература паветра ўдзень складзе ад 21 да 27 градусаў.

У ноч на сераду ў нашай краіне захаваецца ўплыў няўстойлівых паветраных мас. Таму кароткачасовыя дажджы пройдуць месцамі па тэрыторыі краіны. Днём фон атмасфернага ціску будзе расці, і ў большасці раёнаў істотных ападкаў не чакаецца, толькі па паўднёвым усходзе, дзе будзе адбівацца ўплыў малаактыўнага атмасфернага фронту, месцамі пройдуць кароткачасовыя дажджы. У асобных раёнах магчымы навальніцы. Ноччу і раніцай месцамі слабы туман. У цёмны час сутак пахаладае значна. Тэмпература паветра ўначы будзе ад 7 да плюс 14 градусаў, а па паўднёвым усходзе — да 17 градусаў. Днём тэмпература павысіцца да 19–24 цяпла.

Згодна з папярэднім прагнозам айчынных сіноптыкаў, у далейшым пры павышаным фоне атмасфернага ціску ападкаў па краіне чакаецца няшмат, яны будуць адзначацца лакальна і насіць кароткачасовы характар. Месцамі дажджы будуць суправаджацца навальніцамі. У чацвер пераважна без ападкаў. У начныя і ранішнія гадзіны месцамі слабы туман. Уначы слупкі тэрмометраў пакажуць 7–13 градусаў, удзень — 17–24 цяпла.

У пятніцу месцамі па краіне, днём і ноччу прагназуюцца кароткачасовыя дажджы, а часам навальніцы. Ноччу і раніцай у асобных раёнах слабы туман. Тэмпература паветра ўначы будзе вагацца ад 7 да 14 градусаў, а ўдзень — ад 18 да 25 градусаў. І ў суботу месцамі па краіне пройдуць кароткачасовыя дажджы, магчымы навальніцы. Ноччу і раніцай у асобных раёнах слабы туман. Тэмпература паветра ўначы дасягне 7–14 градусаў, а ўдзень стане цяплей — да 19–25 цяпла. Адносна дажджлівай чакаецца і нядзеля, калі атмасферны фон пачне павольна падымацца. У гэты дзень месцамі па краіне чакаюцца кароткачасовыя дажджы, магчымы навальніцы. У начныя і ранішнія гадзіны ў асобных раёнах слабы туман. Уначы сіноптыкі абяцаюць ужо ад 8 да 14 градусаў, а ўдзень — ад 19 градусаў на поўначы, да 27 цяпла на поўдні краіны.

Сяргей КУРКАЧ

Выбар рэдакцыі

Культура

Сусвет пад крыламі наміткі

Сусвет пад крыламі наміткі

Гутарка з мастацтвазнаўцам Марыяй Віннікавай.

Грамадства

Стыхія нарабіла бяды

Стыхія нарабіла бяды

Энергетыкі працягваюць аднаўленчыя работы пасля разгулу стыхіі ў 1,2 тысячы населеных пунктаў.

Адукацыя

Прыёмная кампанія: фініш блізка

Прыёмная кампанія: фініш блізка

17 ліпеня — апошні дзень, калі ў абітурыентаў прымаюць дакументы на бюджэтную форму навучання.  

Тэатр

Барыс Цяцёркін: Я аднолькава ўлюбёны і ў тэатр, і ў кіно

Барыс Цяцёркін: Я аднолькава ўлюбёны і ў тэатр, і ў кіно

Артыст Купалаўскага тэатра —  пра дзяцінства, шлях да сцэны і вывучэнне беларускай мовы.